На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза і ўзгадку пра фінансаванне ім праекта «Шлях Тызенгаўза». Стэнд з веласіпедным маршрутам, усталяваны ў межах праекта, размяшчаецца каля сквера на месцы Фары Вітаўта.

На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза. Раней ЕС даў гораду на праект больш за EUR 1,1 млн
Стэнд з заклеенай інфармацыяй побач са скверам Фары Вітаўта. Фота: Hrodna.life

Акрамя сцяжка цалкам заклеілі надпіс на беларускай і англійскай мовах: «Карта створана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках трансгранічнай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020».

У межах праекта Рэспубліканскі турысцка-спартовы саюз (РТСС) атрымаў ад ЕС EUR 1 030 940, Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама — EUR 77 304, Гміна Сакулка — EUR 817 084.

На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза. Раней ЕС даў гораду на праект больш за EUR 1,1 млн
Стэнд з заклеенай інфармацыяй побач са скверам Фары Вітаўта. Фота: Hrodna.life

Hrodna.life патэлефанаваў кіраўніку праекта «Шлях Тызенгаўза» і прадстаўніку РТСС Сяргею Калядзе. Той не ведае, чаму заклеілі пазнаку.

Тасама, чаму ў цэнтры Гродна зклеілі сцяжок і пазнаку, «Паняцця не маю», — сказаў Hrodna.life кіраўнік аддзела спорта і турызма Гродзенскага гарвыканкама Яўгеній Арадзь.

На стэндзе, які размешчаны паміж Старым і Новым замкам, каля Лесвіцы закаханых, надпіс пакуль не заклеілі. Ці спрабавалі прыхаваць інфармацыю пра ўдзел ЕС на іншых стэндах, напрыклад па дарозе на возера Юбілейнае, невядома.

На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза. Раней ЕС даў гораду на праект больш за EUR 1,1 млн
На стэндзе, які размешчаны паміж Старым і Новым замкам, каля Лесвіцы закаханых, надпіс пакуль не заклеілі. Фота: Hrodna.life

Крыніцы Hrodna.life таксама паведамілі, што ў былым будынку архіва на плошчы Тызенгаўза знялі герб Рэчы Паспалітай. Яго вырабілі і павесілі ў межах праекта «Шлях Тызенгаўза», калі ішла рэканструкцыя будынка пад залу афіцыйных прыёмаў гарвыканкама.

На стэндзе ў цэнтры Гродна заклеілі сцяг Еўрасаюза. Раней ЕС даў гораду на праект больш за EUR 1,1 млн
Герб Рэчы Паспалітай у будынку былога архіва. Крыніца: tourgrodno.by

Калі з’явіўся «Шлях Тызенгаўза»

Веламаршрут «Шлях Тызенгаўза» рэалізавалі ў 2020 годзе, за кошт сродкаў тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза ў рамках трансгранічнага праекта Польшча — Беларусь — Украіна 2014−2020. Агульны бюджэт праекта — 2 139 254 Еўра. Фінансаванне ЕС склала 1 925 329 еўра.

Грошы пайшлі не толькі на веламаршрут. У Гродне ў рамках праекта адрэстаўравалі былы будынак архіва на плошчы Тызенгаўза, у Саколцы — камяніцу на Рынкавай плошчы. Абодва будынкі пабудаваныя ў часы Антонія Тызенгаўза. У Гродне ў адрэстаўраваным будынку павінен быць музычны салон, галерэя, кафэ і зала для афіцыйных прыёмаў, у Саколцы — турыстычны цэнтр. Каля будынкаў усталявалі спецыяльныя лаўкі: у Гродне — «лаву архітэктараў», у Саколцы — «лаву Тызенгаўза».

У сутарэннях былога архіва павінна адкрыцца кавярня: у чэрвені 2022 Гродзенскі цэнтр нерухомасці пачаў шукаць арандатара.

Чытайце таксама: Самы шчаслівы транспарт для «Шляху Тызенгаўза». Пад Гродна адкрылі новы веламаршрут