Журналіст Павел Мажэйка з 30 жніўня знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Ён затрыманы на 72 гадзіны. Прычыну затрымання блізкія пакуль не раскрываюць.

30 жніўня ў яго дома быў ператрус — ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь.

Павел вясной 2021 года праходзіў па справе Алеся Пушкіна і быў затрыманы на 72 гадзіны. Павел — журналіст і тэлевядоўца, аўтар перадачы «Intermarium» на тэлеканале «Б**сат», былы палітвязень. Быў дырэктарам «Цэнтра гарадскага жыцця», які ліквідавалі праз суд пасля ўзбуджэння крымінальнай справы. Летам 2021 года ў яго адбыўся ператрус. Бацька дваіх дзяцей. У 2002−2004 гадах адбываў «хімію» за паклёп на прэзідэнта.