Летам 2023 года ў Гродне могуць арганізаваць новыя пляжы. Спецыялісты плануюць абследваць акваторыю каля мікрараёна на вуліцы Лідская, а таксама ў акваторыі побач з Усходнім мостам, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Центральный пляж Немане лето
Цэнтральны пляж на Нёмане

Спецыялісты таксама плануюць павялічыць тэрыторыі зон адпачынку. Напрыклад, цэнтральны пляж хочуць павялічыць удвая. Зараз яго працягласць — 75 метраў. Пляж плануюць пашырыць да 150 метраў.

Зараз дэмантуюць абсталяванне на пляжах

Да 30 верасня 2022 года ратаўнікі павінны разабраць абсталяваныя пляжы. Ім трэба дэмантаваць купальні для дзяцей, глыбінёй, пірс для прычала чоўнаў і буі. Іх адправяць на афарбоўку і рамонт, каб яны былі гаторыя да наступнага лета.

Дэмантаж інвентара на адным пляжы займае прыкладна дзень. Акрамя гэтага, ратаўнікі ачышчаюць акваторыю ад смецця, травы і камянёў.

Чытайце таксама: Активистка предложила создать в Гродно еще один пляж. Вот что ей ответили