У Гродне пасля рамонту адкрылі вуліцу Асфальтавую. На дарозе паклалі новае пакрыццё, але не арганізавалі тратуары, паведаміў «АвтоГродно».

Вуліцу Асфальтавую адрамантавалі, але пешаходам усё роўна не зручна. У чым праблема? (абноўлена)
Вуліца Асфальтавая. Фота: «АвтоГродно».

Рамонт на вуліцы Асфальтавая пачалі ў жніўні 2022 года. Для руху вуліцу планавалі адкрыць 17 верасня, але перанеслі тэрмін на 30 верасня. Падчас рамонту там абнавілі ўчастак дарогі працягласцю больш за кіламетр — ад скрыжывання з вуліцай Дзяржынскага да вуліцы Віктара Саяпіна.

Для транспарту — асфальт, для пешых — лужы

З-за адсутнасці тратуараў і дажджы пешаходы і веласіпедзісты вымушаны перасоўвацца па праезжай частцы. Акрамя гэтага, з-за таго, што вуліца пралягае праз прыватны сектар на дарогу могуць выходзіць сабакі, каты і нават гускі.

Што яшчэ плануюць стварыць на вуліцы Астфальтавая

На вуліцы з 2018 года ўсталяваны «ляжачыя паліцэйскія», а хуткасць для руху аўтатранспарту абмежавана да 40 км/г. Плануецца, што на вуліцы яшчэ усталююць асвятленне. Ужо паставілі астятляльныя мачты, але плафонаў пакуль няма.

UPD. Будаўнічыя працы яшчэ не завершаны. Працы адбываюцца ў чатыры этапы. Першы — замена асфальта, другі - прывядзенне дарожнай адзнакі люкаў з уладкаваннем падыходаў да прыпынкаў, трэці - узмацненне узбочынаў, чацвёрты — у межах асобнага праекта, арганізаваць пешаходныя сцежкі. Пра гэта сказаў дырэктар «Рэмбудаўтадар» Генадзій Занеўскі тэлеканалу «Гродно Плюс».

Чаму спатрэбіўся рамонт

Пасля пабудовы новага мікрараёна «Грандзічы» нагрузка на вуліцу павялічылася. Вясной 2019 года пашырылі вуліцу Дзяржынскага, каб выводзіць патокі транспарта з новага мікрараёна.

Чытайце таксама: В сентябре в Гродно планируют ремонты на 14 улицах. Ищите свою в списках