Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце - Hrodna.life - навіны Гродна

Ад 180 да 260 тэстаў на каранавірус штодзённа правяраюць у лабараторыі ДНК-тэхналогій ГДАУ. Ужо два тыдні, з 11 траўня, на тэстах працуюць тры супрацоўніці - кіраўнік лабараторыі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Вольга Епішка і аспіранткі Кацярына Чабуранава і Наталля Юрага. За мінулы тыдзень яны праверылі 590 тэстаў. «Рабілі і больш складаныя аналізы. Метады адны і тыя ж», — кажа Вольга.

Як змянілася работа лабараторыі падчас эпідэміі яна распавяла Hrоdna.life.

«Павінна захоўвацца бяспека»

Лабараторыя ДНК-тэхналогій працуе ў ГДАУ з 2013 года. Асноўная частка даследаванняў звязана з сельскай гаспадаркай. Тут складаюць генетычныя пашпарты племянных жывёл, выяўляюць генныя парушэнні пры селекцыі і вызначаюць наяўнасць ГМА ў прадуктах і кармах.

З медыцынскіх паслуг прапануюць тэсты на бацькоўства і вызначэнне генетычнай схільнасці да шэрагу хвароб.

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце

Да эпідэміі ў лабараторыі працавалі 13 супрацоўнікаў, а студэнты праводзілі тут даследаванні для курсавых і дыпломаў. Зараз доступ у памяшканне маюць толькі тры чалавекі.

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце

«Лабараторыя цалкам ізалявана. Усе дзверы на чыпах. Ключы носім на шыі, на шнурках, — распавядае Вольга Епішка. — Павінна захоўвацца бяспека».

Працуюць толькі добраахвотнікі

Лабараторыя аграрнага універсітэта стала пятай у Гродне, дапушчанай да працы з каранавірусам. «Правяраем тэсты з горада і вобласці. У асноўным з паліклінік, ад кантактаў першага ўзроўню. Нам прапанавалі гэтую працу, каб разгрузіць астатнія лабараторыі горада, — кажа Вольга. — Як кіраўнік, я павінна была першай зрабіць крок наперад. Дзяўчаты таксама самі вызваліся. Для мяне яны — героі».

Кацярына Чабуранава — біятэхнолаг, у 2016 годзе скончыла ГрДУ. У лабараторыі ДНК-тэхналогій аграрнага ўніверсітэта працуе з 2015 года. Аспірантка. Двойчы была пераможцай конкурсу на «прэзідэнцкую» стыпендыю сярод маладых навукоўцаў. Павышэнне кваліфікацыі праходзіла ў Іспаніі. У 2020 плануе абараніць кандыдацкую дысертацыю па бяспецы прадуктаў харчавання і кармоў.

Наталля Юрага — выпускніца ГДАУ 2004 года. Спецыяльнасць — абарона раслін і каранцін. У лабараторыі ДНК-тэхналогій працуе з 2015 года. Галіна навуковых інтарэсаў - генетыка гадоўлі жывёл. У 2020 прайшла павышэнне кваліфікацыі ў Іспаніі.


Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 1. Як ветэрынары выбіралі сваю прафесію


Самае цяжкае — ня тэсты

Змена ў «бруднай» зоне лабараторыі - гэта 7 гадзін без перапынку. Столькі часу патрэбна на палімеразна-ланцуговую рэакцыю, якая вызначае, ці ёсць у пробах ДНК віруса. Для правядзення ПЦР пробы змяшчаюць у ампліфікатор і ствараюць у зачыненым аб’ёме спрыяльныя для размнажэння віруса ўмовы. Калі праз 7 часоў нічога не вырасла, значыць, проба была чыстай і тэст лічыцца адмоўным. Калі ва ўзоры былі сляды віруса, то праз 7 гадзін фрагментаў ДНК ўжо дастаткова, каб прызнаць тэст станоўчым.

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце

За адну загрузку ў ампліфікатор можна змясціць да 96 пробаў. За дзень яго загружаюць двойчы. Калі паступае шмат тэстаў, то трэцюю партыю ставяць на апрацоўку на ноч, а вынікі апрацоўваюць з раніцы.

«Рабіць аналізы не складана, навыкі ёсць. Самае цяжкае — сем гадзін не хадзіць у туалет», — прызнаецца Вольга.

«Сябе таксама „маніторым“»

Па словах Епішка, у «брудную» зону супрацоўніцы ўваходзяць толькі ў сродках абароны. «Здымаем з сябе ўсё, апранаем медыцынскія піжамы і зверху — ахоўныя камбінезоны. Потым рэспіратары, шчыткі, пальчаткі. З пробамі працуем пад выцяжкай, ультрафіялетавыя лямпы наогул не выключаюцца. Так што ў краме лягчэй падчапіць вірус, чым у нас у лабараторыі. Але сябе таксама „маніторым“. Лічыцца, што ў нас першы ўзровень кантакту».

Усе сродкі абароны ў лабараторыі аднаразовыя. Пасля выхаду з бруднай зоны іх здымаюць і адпраўляюць на ўтылізацыю.

Адпрацаваныя пробы таксама ўтылізуюць. Іх абеззаражваюць у аўтаклавах пры высокай тэмпературы і ціску, у цэнтры эпідэміялогіі.

Каранавірус нічога не адмяніў

Вольга Епішка скончыла ГДАУ ў 2005, а ў 2008 абараніла кандыдацкую дысертацыю. Павышала кваліфікацыю ў Італіі. Акрамя працы ў лабараторыі аграрнага ўніверсітэта яна выкладае ў ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2014 годзе ёй прысвоілі навуковае званне дацэнта.

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце

Вольга выйшла замуж пасля другога курсу. Муж — таксама выпускнік Гродзенскага аграрнага. Зараз у сям'і трое дачок. Старэйшая, Аліса, сёлета заканчвае школу, Наста вучыцца ў трэцім класе, а Кацярына ходзіць у дзіцячы садок. Па словах Вольгі, у рашэнні працаваць з тэстамі на covid-19, сям’я яе падтрымала.

Астатняя навуковая і выкладчыцкая праца Вольгі таксама працягваецца. Заняткі ў ГрДУ праходзяць дыстанцыйна, матэрыялы лекцый яна выкладвае на ўніверсітэцкі партал. Усе падраздзяленні лабараторыі ДНК-тэхналогій аграрнага ўніверсітэта працягваюць працаваць. «На гэты год у нас 20 000 аналізаў і дзяржзаказ на 1,5 мільёна. Гэтую працу вірус не адмяніў».

«Хутчэй заразішся ў краме, чым у лабараторыі». Як робяць тэсты на COVID-19 у Гродзенскім аграрным універсітэце

Чытайце таксама:

В общежитии аграрного университета четыре случая COVID-19. На дистанционное обучение вуз не переходит

Больш 35 000 заражэнняў COVID-19. Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне