Былога старшыню Першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча судзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. 9 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе прайшло трэцяе пасяджэнне па крымінальнай справе.

Крымінальную справу распачалі па факце гутаркі з журналістам тэлеканала «Б**сат», падчас якой Андрэй «перадаў нейкія дадзеныя». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а запісвалі размовы супрацоўнікі спецслужбаў. Ханевіч здагадваўся аб гэтым, паведамляе сайт Беларускага Незалежнага Прафсаюза.

Крымінальную справу распачалі пасля звальнення з «Гродна Азот».

Рашэнне па справе Андрэя Ханевіча будзе вынесена 16 лістапада. Бок абвінавачвання патрабуе пакараць Ханевіча агулам пяццю гадамі калоніі строгага рэжыму.

Андрэй Ханевіч — 47-гадовы апаратчык цэха «Карбамід-3», бацька траіх дзяцей. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйны арышт. Наколькі вядома Hrodna.life, гродзенец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама: