Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як горад уплывае на клімат? Падкаст "Утульны горад"

Пра парніковы эфект, глабальнае пацяпленне і вугляродныя выкіды ў апошнія гады кажуць шмат. Пра шведскую экаактывістку Грэту Тунберг таксама чуў ці не кожны. Але не ўсе разумеюць, як нашае штодзённае жыццё ўплывае на навакольнае асяроддзе. І наадварот — як глабальнае пацяпленне адбіваюцца на нашай штодзённасці. Аб тым, як беларускія гарады ўплываюць на клімат, і як клімат уплывае на беларускія гарады, у падкасце «Утульны горад» мы пагаварылі з эксперткай у вобласці кліматычнай палітыкі, адаптацыі да зменаў клімату і развіцця гарадоў Марыяй Фалалеевай.

Слухайце размову цалкам у падкасце або чытайце тэзісна і ў вялікім скароце ніжэй.

Заводы і гарадскі транспарт: як горад уплывае на глабальнае пацяпленне

CO2 — хімічная формула знаёмая нам са школьных год. Вуглякіслы газ, ён жа дыяксід вугляроду, — тое рэчыва, якое выдзяляецца пры спальванні выкапнога паліва. То бок і машыны на бензіне, і розныя прадпрыемствы вытворчасці выкідваюць шмат гэтага рэчыва. Вуглякіслы газ, трапіўшы ў атмасферу, назапашваецца там, і стварае нешта накшталт плёнкі ці экрану, якая накрывае зямны шар. Планета ператвараецца ў нешта накшталт вялікай цяпліцы, дзе тэмпература вышэй, чым на вуліцы. Гэты эфект і назвалі парніковым.

Слухайце таксама: Што такое зручны гарадскі транспарт і якія праблемы з ім у Гродне?

Паколькі найбольшая колькасць транспарту і прадпрыемстваў канцэнтруюцца менавіта ў горадзе, то гарады — гэта асноўная крыніца карбонавых выкідаў. З іншага ж боку менавіта ў горадзе жывуць людзі, якія ў стане гэтую бяду перамагчы.

Штармавыя вятры, экстрэмальныя снегапады, затапленні ад ліўняў і анамальная спёка. Як на Гродне адбіваюцца змены клімату?

Памятаеце, як у 2021 годзе некалькі разоў адкладалі адкрыццё Усходняга моста, які падмывала ліўнямі? Марыя Фалалеева лічыць, што віной гэтаму якраз кліматычная змена. Справа ў тым, што інжынеры і будаўнікі, якія праектавалі мост, рабілі гэта па старых нормах. Гэтыя самыя нормы ніяк не разлічаны на ліўневыя дажджы і навадненні, бо раней яны не былі ўласцівы для нашага рэгіёну.

У лютым 2021 года ў Гродне выпала рэкордная колькасць снегу, хаця Новы год гродзенцы адзначалі зусім без яго. З-за анамальнага снегападу камунальныя службы не спраўляліся з расчысткай дарог, парушыўся графік транспарту і ўвогуле сітуацыя на дарогах была даволі небяспечнай. У пачатку 2022 года гродзенцы сутыкнуліся з новай бядой: штармавымі вятрамі, з-за якіх падалі слупы і дрэвы, ламаліся платы і знікала электрычнасць.

Чытайце таксама: Улічаць шум і электратранспарт. У Гродне распрацуюць схему развіцця гарадскога транспарту на 2030 год

Марыя Фалалеева сцвярджае, што ўсе гэтыя анамальныя праявы — менавіта вынік змены клімату. Размеркаванне ападкаў становіцца нераўнамерным, таму зараз усё часцей сезоны ліўняў чаргуюцца з сезонамі засух. А ўсе праблемы, што ў камунальнай, што пасля ў сельскай гаспадарцы, адбываюцца з-за нашай непрыстасаванасці да гэтых новых умоў.

Што ж рабіць?

Для пачатку трэба прыняць, што пацяпленне і іншыя змены клімату непазбежныя. Мы не можам звярнуць гэты працэс назад, аднак мы можам яго запаволіць, каб павышэнне тэмператур не перабольшвала бяспечны ўзровень.

Прыўнясенне экалагічных звычак у сваё паўсядзённае жыццё — вось што можа зрабіць кожны з нас для гэтага.