Прыпынка «Мост» не будзе: на Паповіча пачнуць яшчэ адзін рамонт

З 9.00 10 студзеня часова перакрыюць рух транспарту па шляхаправодзе на вуліцы Паповіча перад развязкай з вуліцамі Вольгі Соламавай і Краснапартызанскай, каля запраўкі «Беларусьнафта». Прыпынак грамадскага транспарту перад Новым мостам прыбяруць.

Шляхаправод на Паповіча будуць рамантаваць. Рамонт будзе доўжыцца да 10 красавіка, удакладняе «Гродненская правда».

У сувязі з рамонтам і перакрыццем руху грамадскі транспарт будзе спыняцца далей ад Новага моста. Маршруты зменяцца:

  • Аўтобус № 7 «Вішнявец — Каледж эканомікі і кіравання» будзе курсіраваць у прамым кірунку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» — прыпынак «Вучылішча алімпійскага рэзерву» — вуліца Паповіча, далей па сваім маршруце без зменаў.
  • Тралейбус № 12 «Хімвалакно — Фолюш» будзе курсіраваць: прыпынак «Хімвалакно» — прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» (без змен), далей прыпынак «Вучылішча алімпійскага рэзерву» — вуліца Паповіча — плошча Дзекабрыстаў - вуліца Лізы Чайкінай — Фолюш. У адваротным кірунку: прыпынак «Фолюш» — прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» (без зменаў), далей прыпынак «Вучылішча алімпійскага рэзерву» — вуліца Паповіча — вуліца Савецкіх пагранічнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў.
  • Тралейбус № 16 «Жылы комплекс „Калбасіна“ — Каледж эканомікі і кіравання» будзе курсіраваць у прамым кірунку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак «Каледж эканомікі і кіравання» — прыпынак «Вучэльня алімпійскага рэзерву» — вуліца Паповіча — вуліца Савецкіх памежнікаў - вуліца Гарнавых — вуліца Суворава — прыпынак «Жылы комплекс „Калбасіна“».

Раней пры планаванні рамонту гэтага шляхаправода збіраліся зачыняць толькі адну з палос руху і распрацаваць новую схему руху для транспарту. За праектныя працы і праектна-каштарысную дакументацыю з гарадскога бюджэту заплацілі 93 тыс. руб.

Навошта рамантаваць яшчэ адзін мост

Пры абследаванні шляхаправода знайшлі парушэнне герметычнасці гідраізаляцыі па ўсёй яго плошчы і разбурэнне дэфармацыйных швоў, дэструкцыю бетону ў бэльках і ходніку. Вышыня і канструкцыя агароджы праезнай часткі на мосце не адпавядае нарматывам, а на падыходах агароджаў няма зусім. Парэнчы праржавелі, на праезнай частцы ёсць расколіны, ямы і колейнасць.

Падчас рамонту на мосце абкладуць ахоўны пласт з асфальтабетону. Адрамантуюць палосы моста і апоры, пераўбудуюць маставое палатно і адрамантуюць асфальт на падыходах, тратуары і лесвіцы гідраізаляцыі.

Афарбоўку фасадаў і апор узгадняюць з Камітэтам архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. Аблічча фасадаў шляхаправода і парэнчаў хочуць дастасаваць да фасада Новага моста.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024