Польшча закрые пункт пропуска Баброўнікі на беларуска-польскай мяжы. Гэта адбудзецца 10 лютага 2023 года ў 12:00. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі.

«У інтарэсах дзяржаўнай бяспекі я вырашыў прыпыніць да далейшага паведамлення з 10 лютага гэтага года ад 12:00 рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках», — напісаў Камінскі.

Чытай падрабязней: «Баброўнікі» закрываюцца. У чым прычына, як цяпер патрапіць у Польшчу і што будуць рабіць перавозчыкі?

Што стала прычынай закрыцця

Верагодная прычына такога рашэння — зняволенне журналіста Анджэя Пачобута на 8 гадоў турмы.

«У сувязі з пастановай Сейма Польшчы па справе Анджэя Пачобута я даручыў падначаленым мне службам падрыхтаваць прапановы аб унясенні ў санкцыйны спіс новых асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі», — напісаў Марыюш Камінскі.

Читайте также: «Как попасть в Беларусь?» Что происходит на вокзале в Белостоке, откуда ушли последние маршрутки через «Бобровники»

Брузгі не працуюць больш за год

Памежны пункт пропуска ў Брузгах не працуе з лістапада 2021 года. Тады яго закрылі падчас міграцыйнага крызісу.