Новости

Будынак «Мацежы школьнай» ў Гродне купілі за $ 500 тысяч

Былы будынак адной з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце «Польска Мацеж школьна» прадалі на электронных таргах 23 сакавіка. На аўкцыён заявіўся адзін удзельнік. Ён і набыў будынак за 1 454 тысяч рублёў.

Пачатковы кошт будынка 2011 года пабудовы склаў 1 384 тысяч рублёў. Удзельнік быў адзін, таму ён атрымаў былую «Матеж» з павелічэннем пачатковай цаны на 5%.

Па звестках Hrodna.life, у куплі былі зацікаўлены ўладальнік буйнога гасцінічнага бізнесу Станіслаў Сямашка і група кампаній «Спектр». Апошняй у Гродне належаць ТЦ Kazzarma Mall і друкарня «Спектр», гандлёвы комплекс Bazzar і яшчэ некалькі будынкаў у Скідзелі. Кампанія займаецца таксама перавозкамі і гандлем.

Будынак прадавалі з паніжэннем кошту

Першы аўкцыён па «Мацежы школьнай «прайшоў 3 лютага. Тады за будынак хацелі мінімум 2,13 млн рублёў з ПДВ.

Будынак «Мацежы» размяшчаецца ў цэнтры горада на вуліцы Гараднічанская, 40. Яго плошча — 1053,7 кв. м, плошча зямельнага ўчастка — 0,12 га. Прызначэнне пабудовы — адміністрацыйна-гаспадарчае.

Суд па ліквідацыі польскай грамадскай арганізацыі прайшоў у верасні 2022 года. «Мацежы» налічылі 300 тыс. рублёў штрафу і 500 тыс. рублёў неаплачаных падаткаў. Будынак прадавалі на пляцоўцы электронных таргоў «Белбанкрутаўкцыён».

Чаму ліквідавалі «Мацеж»

Рэпрэсіі супраць арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай, нібыта, стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Ліквідацыя «Мацежы» стала адным з этапаў ціску на польскую меньшасць. Ён узмацніўся пасля выбараў у Беларусі 2020 года і быў часткай рэпрэсій у дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Польска Мацеж школьна» працавала з 1995 года і была адной з найстарэйшых польскіх арганізацый Беларусі. Пры ёй быў грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры.

Гэта была адна з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце. Колькасць вучняў даходзіла да 2100 чалавек на год. Пры «Мацежы» працавала бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для сталых людзей, клуб жанчын «Гроднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школаў і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Жыхар Ваўкавыска змагаўся з чыноўнікамі, каб вярнуць пенсію — і перамог

Пасля выхаду на датэрміновую пенсію мужчына атрымліваў выплаты толькі чатыры месяцы - затым яны спыніліся.…

14 лютага 2025

Гродзенскі актывіст апазіцыі Яўген Дудкін расказаў пра супрацоўніцтва з КДБ — але цяпер усё адмаўляе (абноўлена)

Пра супрацоўніцтва з КДБ актывіст расказаў у канцы студзеня 2025 года падчас пасяджэння Управы партыі…

14 лютага 2025

Пункт пропуску «Бераставіца» адкрылі пасля рэканструкцыі

Падчас рэканструкцыі спецыялісты замянілі дарожнае палатно, інжынерныя камунікацыі, а таксама мадэрнізавалі сістэмы відэаназірання і абнавілі…

14 лютага 2025

У Гродне прадаюць адразу пяць гандлёвых цэнтраў - самы дарагі абыдзецца ў $ 4 млн

На пляцоўцы "Куфар" з'явілася некалькі аб'яў аб продажы гандлёвых цэнтраў. Самая дарагая прапанова - крама…

14 лютага 2025

Стыльныя гараджане, смачная малочка і еўрапейская атмасфера. Расіянка пераехала ў Гродна і дзеліцца ўражаннямі аб жыцці ў горадзе

Сям'я Лізаветы пераехала з Расіі ў Гродна паўгода таму. У сваім TikTok дзяўчына распавядае аб…

14 лютага 2025

«Сышла эпоха». У Гродне цалкам засыпалі кар’ер Зялёнка

Адзін з двух крэйдавых кар'ераў на ўскраіне Гродна, дзе любілі фатаграфавацца і адпачываць гараджане -…

13 лютага 2025