Новости

Караеў расказаў пра захоп «тэрарыста» ў Гродне і заклікаў глядзець, хто што фатаграфуе

«Тэрарыст», «ліквідаваны» ў Гродне, планаваў рэалізаваць у Беларусі серыю тэрактаў, распавёў памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Паводле яго слоў, усе кулі ад групы захопу «Альфа» КДБ «увайшлі куды трэба», хоць першапачаткова «тэрарыста» хацелі ўзяць жывым і разгаварыць. Ён з’явіўся, каб разгайдаць сітуацыю знутры і дапамагчы ўцягнуць Беларусь у баявыя дзеянні, лічыць Караеў. Таксама Караеў заклікаў усіх «глядзець, што за людзі вакол ходзяць, хто што фатаграфуе».

«Добрых пару чэргаў ён даў. Граната, якую ён кінуў у нашых хлопцаў, адбілася аб шчыт, звалілася пад ногі нашага байца, ён яе адкінуў у суседні калідорчык, які вядзе да кухні, і там яна выбухнула. Што цікава, у адказ кулі ад нашых хлопцаў, я не ўбачыў прабоін нідзе, гэта значыць усе ўвайшлі куды трэба», — апісаў бой у кватэры шматпавярховіка Караеў.

«Самая галоўная мэта заўсёды — захапіць жывым, узяць і разгаварыць яго», — удакладніў Юрый Караеў. Але «ён павёў сябе так, што не пакінуў сабе шанцаў, то яны выступілі і зрабілі ўсё бездакорна». «Самі байцы былі экіпіяваныя па поўнай, каб выключыць паразу, — апісаў Караеў. — Бронешчыт паказаў сябе як надзейны».

«Мы не ў Дамаску і не ў цэнтры тэрарызму, скажам так, у нас бяспечная краіна. Нашы людзі вельмі прывыклі да камфорту. Калі тэрарысты з іншых краін на нашу тэрыторыю прыходзяць, у нас адказ адзін: мы іх будзем браць і знішчаць».

«Нібыта выбіраюць нейкае паскоранае развіццё»

Караеў пераконвае, што беларусаў «хочуць уцягнуць у вайну, у баявыя дзеянні, перш за ўсё, каб жыццё тут выбухнула, грамадзянам стала няўтульна жыць і такім чынам нашы праціўнікі, нашы апаненты спадзяюцца разгайдаць зноў сітуацыю знутры. Для гэтага робіцца палітычны тэрор, дыверсіі».

«Нашы людзі пасля 2020 года паціху, павольна, але разабраліся, што гэта магло быць, дзе і на чыім баку праўда», — апісвае ён, як бачыць настроі беларусаў.

«Выдатна разумеюць, што выбар спакойнага, бяспечнага жыцця, калі на шалі іншых вагаў ляжыць сумніўны нейкі там рывок наперад з тэхналогіямі, як абяцалі нашы апаненты на выбарах 2020 года, што яны нібыта выбіраюць нейкае паскоранае развіццё, а мы ўсе тут састарэлі і „за стабільнае балота“, як яны любілі казаць».

Юрый Караеў распавядае пра захоп «тэрарыста» і настроі гродзенцаў. Скрыншот з інтэрв'ю на канале «Беларусь 1»

«Людзі разабраліся, што галоўнае пасля ежы — гэта спакой, бяспечнае жыццё».

«І адсюль усе вытворныя: спакойна гадаваць сваіх дзяцей, глядзець, як праблемы, іх паспяховасць у школе, каб яны не сваволілі, каб дома быў дастатак. Дзякуй богу, як кажа наш епіскап: кожны цуд жыве 3 дні. Народ, вядома, зноў хутка гэта забывае і вяртаецца да сваіх звычайных справаў. Яшчэ пагавораць і забудуць».

Каб глядзелі, хто што фатаграфуе

Юрый Караеў заклікаў усіх да пільнасці і даносаў:

«Каб былі на варце, глядзелі, што за людзі вакол ходзяць, хто што фатаграфуе, якія прадметы пакідаюць, якія неадэкватныя дзеянні робяць».

Таксама ён назваў Гродзенскую вобласць «заходнім фарпостам». Паводле яго слоў, тут «добрапрыстойныя, спакойныя, людзі, якія усе разумеюць, падтрымліваюць палітыку дзяржавы, курс прэзідэнта і на самай справе ўдзячныя яму за тое, што над намі мірнае вясновае неба, мы не баімся пакуль лятучых HIMARS».

«У нас людзі самі бяспечныя, хуліганы такія, што яны нікога не чапаюць, яны паміж сабой там матам лаюцца. Я не памятаю ўжо вулічных рабаванняў, нейкіх хуліганстваў. У нас ледзь што — міліцыя адразу, унутраныя войскі на месцы, камеры ўжо дзякуй богу ўсюды. У прынцыпе, напэўна, бяспечнейшай краіны-та няма». Караеў лічыць, што беларусам «з пільнасцю і назіральнасцю падцягнуцца трэба».

Што адбылося ў Гродне

На вуліцы Курчатава ў Гродне 19 сакавіка супрацоўнікі КДБ быццам забілі замежніка. Яго спрабавалі затрымаць падчас аперацыі па «спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі».

21 сакавіка стала вядома, што падчас штурму кватэры іншаземец нібыта пачаў страляць у сілавікоў з аўтамата Калашнікава і кінуў у іх бок гранату. Група «Альфа» пачала страляць у адказ і параніла мужчыну. Ён памёр падчас транспарціроўкі ў бальніцу. Па дакументах гэта быў расіянін Аляксей Ламакін 1981 года нараджэння. Сілавікі сцвярджаюць, што гэта падробленыя дакументы.

Па справе дапыталі 14 чалавек, пяць з іх — у ізалятары. Затрыманыя ўладальніца кватэры, дзе ўсё адбылося, і яе сын, які займаўся пасуткавай здачай кватэры на «Куфары». Па тэлебачанні іх назвалі «зацятымі прыхільнікамі пераменаў». Хто яшчэ затрыманы, акрамя іх, невядома. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 289 КК «Акт тэрарызму».

Чытайце таксама: «Патриот, но не активист». Что известно про задержанных владельцев квартиры, где жил гродненский «террорист»

У «Байполе» назвалі «ліквідацыю тэрарыста» пастаноўкай, і нават назвалі імя меркаванага «Ламакіна». У ім апазналі дзейнага супрацоўніка КДБ Аляксея Захарава, ураджэнца Гарадка Віцебскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Жыхар Ваўкавыска змагаўся з чыноўнікамі, каб вярнуць пенсію — і перамог

Пасля выхаду на датэрміновую пенсію мужчына атрымліваў выплаты толькі чатыры месяцы - затым яны спыніліся.…

14 лютага 2025

Гродзенскі актывіст апазіцыі Яўген Дудкін расказаў пра супрацоўніцтва з КДБ — але цяпер усё адмаўляе (абноўлена)

Пра супрацоўніцтва з КДБ актывіст расказаў у канцы студзеня 2025 года падчас пасяджэння Управы партыі…

14 лютага 2025

Пункт пропуску «Бераставіца» адкрылі пасля рэканструкцыі

Падчас рэканструкцыі спецыялісты замянілі дарожнае палатно, інжынерныя камунікацыі, а таксама мадэрнізавалі сістэмы відэаназірання і абнавілі…

14 лютага 2025

У Гродне прадаюць адразу пяць гандлёвых цэнтраў - самы дарагі абыдзецца ў $ 4 млн

На пляцоўцы "Куфар" з'явілася некалькі аб'яў аб продажы гандлёвых цэнтраў. Самая дарагая прапанова - крама…

14 лютага 2025

Стыльныя гараджане, смачная малочка і еўрапейская атмасфера. Расіянка пераехала ў Гродна і дзеліцца ўражаннямі аб жыцці ў горадзе

Сям'я Лізаветы пераехала з Расіі ў Гродна паўгода таму. У сваім TikTok дзяўчына распавядае аб…

14 лютага 2025

«Сышла эпоха». У Гродне цалкам засыпалі кар’ер Зялёнка

Адзін з двух крэйдавых кар'ераў на ўскраіне Гродна, дзе любілі фатаграфавацца і адпачываць гараджане -…

13 лютага 2025