На тэрыторыі дзіцячага садка № 40 на вул. Пушкіна, 26а запланаваны спіл дрэў. Іх павінны выдаліць з 3 па 5 красавіка. Яны нясуць пагрозу дзецям і эксплуатацыі будынка.
Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі праводзіць закупку з адной крыніцы. На гэта выдаткуюць амаль 1000 рублёў (999.48 рублёў) з гарадскога бюджэту.
Мяркуючы па дакументах, размешчаных у дзяржзакупцы, дрэвы на тэрыторыі саду — хворыя. Дрэвы, згодна з агляду, нясуць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей, перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, каранямі руйнуюць альтанкі, агароджу, сістэму каналізацыі, асфальтавае пакрыццё.
Іх выдаляюць для «забеспячэння камфортнага, бяспечнага і спрыяльнага знаходжання дзяцей у дзяржаўных установах адукацыі». Мяркуючы па дакументацыі, гэта ліпа, хвоя і таполя. Іх дыяметр — больш за 300 мм.
Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна калісьці (а цяпер зусім лысы)