беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

Будынак былой пральні на вуліцы Аўльскай, 11а выставілі на аўкцыён. За будынак плошчай 760 кв.м хочуць 111,6 тыс. рублёў (амаль € 36 тыс). Аўкцыён плануюць правесці 21 красавіка 2023 года. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Беларускай універсальнай гандлёвай біржы.

У Гродне прадаюць будынак былой чыгуначнай пральні: дзе ён знаходзіцца і колькі каштуе
Будынак былой пральні. Крыніца: et.butb.by

Будынак былой пральні размяшчаецца побач з чыгуначным пераездам, як ехаць на могілкі Аўльс. Яго ўладальнік — «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Пральню пабудавалі ў 1995 годзе.

Фундамент будынка бетонны, сцены з цэглы, а дах пакрыты рулоннымі дахавымі матэрыяламі. Пераможца аўкцыёна атрымае права арэнды будынка на 50 гадоў. Пабудову можна перарабіць пад аб’ект камунальна-складскога прызначэння.

Чытайце таксама: Рэдкі будынак 1930-х гадоў у Гродне прадалі з аўкцыёна: яго знясуць, каб збудаваць копію