Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Акторку выклікалі ў пракуратуру - даслалі позву

Акторку Ірыну Купчанка выклікалі ў пракуратуру Гродна 22 лютага 2023 года. Пра гэта дзяўчына распавяла ў Facebook, выклаўшы фота позвы. Выклікалі яе для «гутаркі».

Падпісаная позва намеснікам пракурора горада Віктарам Гарошкам.

Павестка Ірыне Купчанка.
Павестка Ірыне Купчанка. Фота: гераіні

Ірына Купчанка — актрыса тэатра і кіно, былая акторка драмтэатра, сузаснавальніца акцёрскай школы «КиМ», інструктар па тэхніцы прамовы, кіраўнік «Тэатра без назвы».

Актрыса з’ехала з Беларусі ў канцы 2021 года, паколькі баялася пераследу. На выбарах-2020 Ірына была незалежным назіральнікам у Гродне. У канцы 2020-га да яе прыйшоў участковы з позвай. Прычынай сталі здымкі з мітынгу ў Instagram, дзе Ірына была з бела-чырвоным парасонам. У канцы снежня 2020-га быў суд па артыкуле 23.34 КаАП, яго аштрафавалі на 20 базавых.

Чытайце таксама: