Навіны

У Гродне пасля рамонту ўрачыста адкрылі Паповіцкі мост

У 21.30 14 красавіка ў Гродне адкрылі для руху Паповіцкі мост. Было светлавое шоу, феерверк і шмат людзей. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела прамую трансляцыю «Гродна Плюс» за вас.

Пачалося адкрыццё са светлавога шоу. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Затым быў феерверк. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Выступіў танцавальны калектыў. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Пасля праехалі аўтамабілі гарадскіх службаў. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Першыя аўтамабілі, якія праехалі. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Аўтамабілі з дзяржаўным сцягам. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Байкеры — у ліку першых, хто праехаў. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Гарадскія тралейбусы на мосце. Скрыншот з «Гродна Плюс»
Таксама праехалі і веласіпедысты. Скрыншот з «Гродна Плюс»
На мосце сабраліся людзі - з-за цемры іх колькасць складана ацаніць. Скрыншот з «Гродна Плюс»

Цяпер на мосце чатыры паласы для руху. Прапускная здольнасць — больш за 3000 аўтамабіляў у суткі.

Пры рамонце задзейнічалі 180 спецыялістаў з 15 прадпрыемстваў. Выкарысталі 4000 тон будматэрыялаў і спецыяльны рэцэпт асфальтабетону. Мост закрылі на рамонт у кастрычніку 2022 года. Ён быў пабудаваны ў 1972 годзе. Яго даўжыня — 301 м, шырыня — 21 м.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024