Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адрамантуюць пуцеправод на Паповіча - знайшлі больш за 10 парушэнняў - Hrodna.life - навіны Гродна

Пуцеправод па вул. Паповіча ў Гродне чакае бягучы рамонт. Пакуль трэба выканаць праектна-пошукавыя працы. Аблічча фасадаў пуцеправода і парэнчаў звяжуць з фасадам Новага моста на вул. Паповіча. Пры рамонце закрыюць адну з палос руху — для транспарту распрацуюць новую схему руху.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Агульны кошт закупкі - 93 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Выканаўца павінен выканаць праектныя працы і распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Работы скончаць да 28 лютага 2023 года.

Што не так з пуцеправодам?

Спецыяльная камісія знайшла парушэнне герметычнасці гідраізаляцыі па ўсёй плошчы збудаванні і разбурэнне дэфармацыйных швоў. Акрамя гэтага, ёсць дэструкцыя бетону ў бэльках і тратуары. Вышыня і канструкцыя агароджы праезнай часткі на мосце не адпавядае нарматыўным патрабаванням. На падыходах агародж і зусім няма. Парэнчы ў карозіі, а на праезнай частцы ёсць расколіны, ямачнасць, калейнасць — і шэраг іншых парушэнняў.

Раней аб рамонце ў звязку з рамонтам Новага моста казаў Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама. «Адназначна пры рамонце новага моста будзе зроблена ўсё, каб і гэты пуцеправод правесці ў парадак», — распавялі ўлады.

Што зробяць пры рамонце?

Бягучы рамонт будзе праводзіцца з закрыццём адной з палос руху. Яго пачнуць у лютым 2023 года. Дакладны тэрмін заканчэння рамонту пакуль невядомы.

Пры рамонце правядуць інжынерна-геадэзічныя пошукі і дэталёвае абследаванне элементаў маставога збудавання. Таксама прадугледзяць рамонт пуцеправода па палосах, адрамантуюць апоры, перабудуюць маставое палатно і адрамантуюць асфальт на падыходах.

Акрамя гэтага, выконаюць ахоўны пласт з асфальтабетону, адрамантуюць тратуары і лесвіцы гідраізаляцыі. Афарбоўку фасадаў і апор узгодняць з Камітэтам архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. Аблічча фасадаў пуцеправода і парэнчаў звяжуць з фасадам новага моста на вул. Паповіча.

На час рамонту і на пастаянны перыяд распрацуюць схему арганізацыі дарожнага руху. Мост давядуць да нагрузак, эквівалентных нормам у гарадах з насельніцтвам больш за 100 000 жыхароў. Пры рамонце будуць выкарыстоўваць энергазберагальныя і інавацыйныя тэхналогіі.