Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук 11 красавіка агледзелі Барысаглебскую царкву ў Гродне, сабралі матэрыялы для падрыхтоўкі намінацыйнага дасье. Таксама ў планах распрацоўка плана ўпраўлення будынкам, які павінен забяспечыць захаванне царквы. Гэта неабходныя працэдуры для ўключэння помніка ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каложы рыхтуюць справаздачу для спіса ЮНЕСКА. Пра ўключэнне кажуць ужо 17 гадоў
Каложская царква да рэканструкцыі. Фота: Hrodna.life

У групу, якая наведала царкву, уваходзіць дырэктарка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Таццяна Гаранская, загадчыца аддзеламі выяўленчага і прыкладнога мастацтва Ірына Скварцова, а таксама прадстаўніца інстрытута «Гроднаграмадзянпраект» Алена Шчасная.

Каложы рыхтуюць справаздачу для спіса ЮНЕСКА. Пра ўключэнне кажуць ужо 17 гадоў
Настаяцель царквы Аляксандр Балоннікаў разам Таццянай Гаранскай, Ірынай Скварцовай і Аленай Шчаснай. Крыніца: orthos.org

Чытайце таксама: Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»

Намінацыйнае дасье — спецыяльная форма якую ствараюць для аб’ектаў, што намінуюць ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Пасля стварэння дасье адсылаюць у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Пра Каложу ў спісе ЮНЕСКА кажуць з 2006 года

Яшчэ ў 2006 годзе Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла першыя крокі па ўключэнні Каложы ў Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пазней пра гэта час ад часу ўзгадвалі.

У 2017 годзе з-за перадаварыйнага стану драўляных сцен Фонд прэзідэнта Беларусі вылучыў грант на захаванне аб’екта. Тады выраўнялі сцены і замянілі драўляную абшыўку фасадаў. У царкве стварылі новыя элементы інтэр'ера — балкон для пеўчых, падлогу салеі і алтара, а таксама падшыўку столі.

У 2018 годзе царква была на мяжы выключэння з прэтэндэнтаў у спіс ЮНЕСКА. Тады падчас капітальнага рамонту рэканструкцыю хацелі зрабіць з выкарыстаннем газасілікатных блокаў. Але гісторыкі і архітэктары адстаялі варыянт асцярожнай рэканструкцыі з захаваннем драўляных сцен.

У 2020 годзе пытанне ўключэння царквы ў спіс ЮНЕСКА было на кантролі ў спецыялістаў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: «Хочаце будаваць хмарачос — праверце, ці будзе ён бачны ад замкаў». Гісторык распавёў, чаму новабуды не даюць Каложы трапіць у Спіс спадчыны ЮНЕСКА