Двухузроўневая кватэра недалёка ад цэнтра горада прадаецца ў Гродне. У кватэры чатыры лоджыі, тры пакоі і тры санвузла. У кожным памяшканні ёсць кандыцыянер, у кухні і санвузлах — цёплая падлога. Яна знаходзіцца на вул. Дзяржынскага, 58. Да парку Жылібера і плошчы Леніна — 15 хвілін пешшу.

Кватэра размешчана на 14 і 15 паверхах у блокавым доме 2008 года пабудовы. Агульная плошча — амаль 140 кв. м. На першым узроўні размешчана кухня і гасцёўня, якія аб’яднаны ў адну зону. Ёсць дзве лоджыі з выхадам з гасцінай. Таксама на першым узроўні размешчаны сумешчаны санвузел: туалет і душ. У кухоннай зоне і санвузле — цёплая падлога.

На другім узроўні размешчаны пакой і спальня — з кожнай ёсць выхад на асобную лоджыю. У спальні ёсць гардэробная, таксама са спальні ёсць выхад у асобны ванны пакой. У санвузел, дзе ёсць туалет і бідэ, можна трапіць з калідора.

Дызайнерскі рамонт і выдатны від на горад

Кватэра гатовая для пражывання — зроблены дызайнерскі рамонт з выкарыстаннем якасных матэрыялаў, абяцаюць прадаўцы. Кухня абсталявана ўбудаванай тэхнікай Bosch: халадзільнік, посудамыйная машына, духавая шафа, варачная панэль. У кватэры ўсталяваная сантэхніка замежных вытворцаў Jika, Grohe, Ideal, Viega. Усталяваны бойлер. Зроблена разводка пад устаноўку сігналізацыі.

З вакна адкрываецца від на большую частку горада, уключаючы цэнтр. У крокавай даступнасці - парк Жылібера, плошча Леніна, вул. Савецкая. Паблізу ёсць крамы і міні-рынкі, ГЦ «Old City», АЗС, гімназія, дзіцячыя садкі, шматузроўневы паркінг і станцыя зарадкі электрамабіляў.

Кошт — $ 147 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру ў доме, дзе жыў Быкаў