У Гродне затрыманы 57-гадовы Юрый Слізевіч. Пра яго затрыманне стала вядома 31 траўня. Мужчына — воін-інтэрнацыяналіст, служыў у Афганістане.

Слізевіч — юрыст і дырэктар, як ён піша пра сябе ў LinkedIn. 14 гадоў адпрацаваў дырэктарам у фірме «Элефант і К», якая займаецца рамонтам транспарту і абслугоўвала ў тым ліку Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

У мужчыны трое дзяцей.

На мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці налічылі 16 затрыманняў: у Лідзе, Гродне і Ваўкавыску.