Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Мост на Рыбацкай цалкам заменяць: калі скончаць рамонт

На мосце па вуліцы Рыбацкая ў Гродне, закрытым ужо больш за год, пачалі рамонтныя работы. Рабочыя разбіраюць агароджу і здымаюць з моста пліты. Пралётнае збудаванне збіраюцца цалкам замяніць.

Таксама ў планах рамонт крайніх апор. Новае пралётнае збудаванне будзе металічным, удакладнілі на «Гродна Плюс». На галоўныя бэлькі пакладуць жалезабетонныя пліты і асфальт. Пасля гэтага збіраюцца аднавіць адхоны і азеляніць бераг.

Рэканструкцыяй займаецца дарожна-будаўнічы трэст № 6. На будаўнічыя работы па планах сыдзе 5 месяцаў.

Мост на Рыбацкай праверылі на аварыйнасць і закрылі яшчэ ў студзені 2022 года. Прычынай дрэннага стану моста назвалі ўзрост і надвор’е. Першапачаткова рамонт планавалі пачаць улетку 2022 года. Тады збіраліся дэмантаваць пралёты моста, разабраць конусы, усталяваць новую пралётную пабудову на дзве паласы руху, пры гэтым максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.

Пасля згодна з дзяржзакупкай тэрміны змянілі. На рэканструкцыю планавалі выдаткаваць да 2 млн рублёў.

Увесь гэты час жыхарам прыватнага сектара на вуліцы Рыбацкай даводзіцца ездзіць дадому праз Переселку.

Сёлета цяперашняму мосту спаўняецца 38 гадоў. Яго даўжыня — 12 метраў. Раней мост на Рыбацкай перабудоўваўся ў 1970-я гады, пісаў Віктар Саяпін.

Чытайце таксама: Правядуць асвятленне і адновяць парэнчы. У Гродне распрацоўваюць праект рэканструкцыі пешаходнага моста на Фамічова