Навіны

Бондарава прапануе забараніць валошкі

«Інфаказачка» з Гродна Вольга Бондарава знайшла новы сімвал, які палічыла крамольным — валошку. На яе думку, выкарыстанне валошкі як сімвала Беларусі - гэта «наступаць на нацысцкія граблі». Яна нават прапанавала альтэрнатыву.

«Якія былі сімвалы ў беларускіх нацыстаў пад Гітлерам? — Бчб і васілёк. Ну няўжо нельга хоць на імгненне ўключыць галаву і зазірнуць углыб гісторыі, хаця б пры выбары сімволікі? Гэта так складана — не танчыць на граблях?», — абураецца яна ў сваім канале.

Вольга Бондарава — праўладная актывістка з Гродна, раней судзімая за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Называе сябе «інфаспецназаўкай». Актыўна змагаецца з усімі, хто выступаў супраць рэжыму, а таксама з кнігамі, мастакамі, гістарычнымі асобамі, лацінкай, помнікамі і нават монстрамі. З верасня 2022 — студэнтка педуніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Некаторыя яе захады асудзілі нават дэпутат Ігар Марзалюк і намесніца кіраўніка гродзенскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь» Святлана Вараніца.

Альтэрнатывай Бондарава бачыць каласы, серп і молат.

«Не спрачаюся, васілёк — прыгожая кветка. Але колькі можна рабіць памылкі, таварышы? Каласы, серп і молат у якасці сімвалаў — не? Кляты „совак“ папулярызаваць нельга? А Рэйх, значыць, не так стромна?!».

Хто «наступае на граблі»

Валошку сапраўды шырока і даўно ўжываюць як неафіцыйны сімвал Беларусі, пры тым менавіта дзяржаўныя і калядзяржаўныя інстытуты.

«Василек (валошка) по праву может считаться национальным цветком. Он олицетворяет белорусский народ: скромный, дружелюбный и гостеприимный,» — напісана ў выданні «Символы Беларуси» (2020 г., выдавецтва «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки»). Кветка выкарыстана ў дызайне вокладкі гэтай кнігі.

З 1994 года васілёк з’яўляецца сімвалам БЕЛКАРТ (плацежнай сістэмы Беларусі на аснове банкаўскіх плацежных картак). Памятная манета з выявай васілька ўваходзіць у серыю «Кветкі Беларусі». Валошка з’яўляецца часткай лагатыпа нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», выява змешчана на самалётах і брэндаваных рэчах.

Рэалістычны вобраз валошкі як сімвал радзімы і найлепшых якасцяў беларусаў быў пакладзены ў аснову афармлення афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці ў 2021 годзе. А годам раней для гэтага ўжывалі графічны вобраз кветкі. У 2022 годзе валошка была галоўным сімвалам XXXI фестывалю «Славянскі базар». Летась у мінскім парку Дружбы народаў 800 кустоў кізільніка высадзілі ў форме пялёстка васілька, «каб сімвалічна падкрэсліць ідэю блакітнага неба і сініх азёр Беларусі».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024