У Беларусі да канца 2023 года прыбяруць з указальнікаў і знакаў напісаныя лацінскімі літарамі назвы вуліц і мясцовасцей. Такое паручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергіенка.

гродно туризм указатели улицы
Указальнікі ў цэнтры Гродна. Фота: Urban Hrodna

Чыноўнікі плануюць выключыць практыку прымянення лацініцы ў назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў. Выкарыстоўваць плануюць толькі дзяржаўныя мовы ў кірылічным запісе — беларускую і рускую.

«Гэтае пытанне падымалі шматлікія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцей і культурных традыцый», — сказаў Сергіенка.

Як у Беларусі змагаюцца з лацінкай

У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава прапанавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. «Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — напісала жанчына ў сваім Telegram-канале.

У красавіку 2023 года ў Беларусі забаранілі выкарыстоўваць лаціку ў геаграфічных назвах. Тады прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.

Чытайце таксама: Бондарава прапануе забараніць валошкі