Бізнес-цэнтр FERRO дабудоўваюць на месцы былой стаянкі на рагу Леніна і Карбышава. Яго ўзводзіць гродзенская фірма «ТрыаМетСэрвіс», якая таксама плануе пабудаваць яшчэ адзін будынак у цэнтры — на вуліцы Вялікай Траецкай.
Фатаграфіі з будпляцоўкі апублікаваў «Вячэрні Гродна».
Паводле планаў забудоўшчыка на першым паверсе павінны размясціцца гандлёвыя памяшканні і выставачная зала, а на другім — памяшканні бытавога абслугоўвання насельніцтва. Будынак па габарытах упісваецца ў гістарычны цэнтр Гродна — гэта двухпавярховы аб’ём з мансардай.
![Офисы в центре Гродно на Ленина и Карбышева](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/03/Lenina-Karbyshava-praekt-800x451.jpg)
У параўнанні з першапачатковай візуалізацыяй праекта злёгку паменшыліся вокны на мансардным паверсе.
Участак, дзе раней была паркоўка, прадалі з аўкцыёну ў жніўні 2020 года за 29 тысяч рублёў.