На працягу двух дзён сілавікі затрымалі супрацоўнікаў у філіяле «Аўтапарк № 12 г.Шчучын». Прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.

Пра гэта распавялі ў мясцовым Telegram-канале, які вядуць сілавікі. Колькі чалавек затрымалі, не паведамляецца.

На мінулым тыдні работнікам прадпрыемства распавялі пра Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Аўтапарк № 12 г.Шчучын» здзяйсняе пасажырскія і грузавыя перавозкі і здае аўтобусы ў арэнду. У аўтапарку адкрыты вакансіі BCDE.

Раней сілавікі прыйшлі ў Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне.