Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Калумбарый у Гродне - колькі каштуе пахаванне урны

Цану за прадастаўленне або рэзерваванне месца для пахавання ў гродзенскім калумбарыі на могілках «Аўльс» вызначыў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт. Рашэнне за подпісам старшыні гарвыканкама Андрэя Хмеля з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Месца ў калумбарыі зараз каштуе 10 базавых велічынь — на люты 2024 года гэта 400 рублёў. За тую ж цану можна зарэзерваваць дадатковыя месцы — але не больш за тры.

Базавую велічыню паднялі да 40 рублёў з пачатку студзеня 2024 года.

Цану пахавання ўрны ў калумбарыі вызначылі 29 студзеня 2024 года. Рашэнне набыло моц з 24 лютага — з дня афіцыйнага апублікавання. Гэтае рашэнне змяняе папярэдняе рашэнне «Аб арганізацыі пахавальнай справы на тэрыторыі горада Гродна» ад 14 снежня 2021 года.

Дзе і калі з’явіўся калумбарый у Гродне

Першы і пакуль адзіны калумбарый у Гродне з’явіўся ў ліпені 2023 года на могілках «Аўльс». Там можна размясціць 1088 урнаў з прахам памерлых.

Калумбарый размясцілі праз дарогу ад могілак, насупраць канцавога прыпынку аўтобуса № 13. Калумбарый складаецца з 136 бетонных пліт, у кожнай па 8 ячэек.

Аднак у Гродне няма крэматорыя — найбліжэйшы знаходзіцца ў Мінску і толькі там у Беларусі можна крэміраваць астанкі нябожчыка.