Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кафэ "Тандыр" адкрываецца ў цэнтры Гродна

Кафэ з асецінскімі пірагамі, піцай і ўсходнімі стравамі адкрываецца ў гандлёвым цэнтры АBC, на Найдуса, 1. Гэтыя пірагі вы маглі ўжо каштаваць у Гродне.

У меню установы — асяцінскія пірагі, манты на пару з ялавічынай або з ялавічынай і баранінай, каўказская кухня і піца даўжынёй у метр. Назва паходзіць ад тандыра — спецыяльнай круглай печы-мангала, якую выкарыстоўваюць на Каўказе, у Азіі і на Балканах. У ёй стравы гатуюцца за кошт цяпла ад нагрэтых сценак.

З каўказскай кухні ў «Тандыры» прыгатуюць азу па-татарску, бешбармак, лагман, лахмаджун, шах-плоў, хашламу і традыцыйныя ўсходнія дэсерты, напрыклад, тулумбу, піша NewGrodno.

Кафэ будзе адкрыта з 10.00 да 23.00 без выхадных. У будныя дні з 13.00 да 17.00 будзе даступна спецыяльнае абедзеннае меню, а стравы асноўнага меню можна будзе замовіць са зніжкай у 20%. На гэтым тыдні ў абедзеннае меню ўваходзіць суп мерджмек і туркменскі плоў.

Канапы, сцены і насценныя бра вытрыманы ва ўсходнім стылі. Посуд — ручной працы з Ірана. Адкрыццё кавярні запланавана на 13 сакавіка, на 12.00.

Бясплатная дастаўка прадугледжана пры замове ад 50 руб. для Гродна і ад 80 руб. — для Альшанкі і раёнаў прыватнай забудовы (Баранавічы, Каробчыцы, Тарусічы, Зарыца, Пагараны, Паўднёвы).

З канца 2019 года кафэ размяшчалася на Леніна, 15 і называлася «Александровские пироги». Зараз на адзнацы ўстановы ў Яндэкс.Картах ёсць удакладненне аб пераездзе на Найдуса.