У Гродне на акарыцыдную апрацоўку зон адпачынку сёлета плануюць выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.). Агулам ад кляшчоў плануюць апрацаваць 75,8 га.

Клешч, кляшчы
Клешч. Ілюстрацыйнае фота створана з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot

Апрацоўку тэрыторый плануюць праводзіць з 3 траўня па 30 верасня 2024 года. Пакуль працэдура дзяржзакупкі не адбылася, але звычайна такой апрацоўкай займаецца Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Якія тэрыторыі апрацуюць ад кляшчоў у Гродне:

  • урочышча «Пышкі» (сцежка здароўя);
  • лесапарк «Румлёва»;
  • урочышча «Ласосна»;
  • лясны масіў на вуліцах Томіна і Славінскага;
  • лясны масіў на вуліцы Кабяка (урочышча «Форт»);
  • Каложскі парк;
  • зона адпачынку Альшанка (сквер каля школы № 39);
  • возера Юбілейнае і прылягаючыя масівы;
  • парк Жылібера;
  • сквер у мікрараёне Фолюш.

Кляшчы прачнуліся яшчэ ў лютым

Першы выпадак прысмоктвання кляшча ў 2024 годзе зарэгістравалі 26 лютага ў мікрараёне «Баранавічы». Зараз кляшчы актыўныя на тэрыторыі прыродных ландшафтаў, якія добра прагравае сонца, — пустырах, лужках, узлесках.

Расклад актыўнасці іксодавых кляшчоў можа выглядаць так:

  • сакавік — красавік — нізкая;
  • травень — сярэдзіна чэрвеня — высокая;
  • ліпень — жнівень — сярэдняя;
  • верасень — кастрычнік — нізкая.

Чытайце таксама: У Гродне ўжо прачнуліся кляшчы. Але да медыкаў з іх укусамі звяртаецца ўсё менш чалавек