Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам «Чырвоным па белым» (пазней ён змяніў назву на «Кей Бі»). Зараз у яе новая ўстанова ў нечаканым месцы — італьянскае кафэ ў… Скідзелі! Як развіваць сучаснае грамадскае харчаванне ў горадзе-спадарожніку Гродна, дзе жыве менш за 10 тыс. чалавек, Вера расказала Onliner.by.
«Чэргі на ўваходзе стаялі нават у люты мароз, а турысты з Мінска браніравалі сталы за месяц», — успамінае Вера поспех сваёй гродзенскай установы. Бару «Кей Бі» прыйшлося закрыцца па шэрагу прычын. Сярод іх — безупынныя скаргі суседзяў на шум. «Магу адразу сказаць, што гэта [закрыццё] не праз стратнасць», — расказвала Вера ў сацсетках восенню 2023 года, калі бар закрываўся.
Займацца новай установай спачатку не было ні сіл, ні жадання. «Яны з’явіліся не так даўно, калі знаёмая прапанавала забраць памяшканне ў Скідзелі і адкрыць там невялікую кавярню. Маўляў, у горадзе шмат вытворчасцяў, а абедаць людзям няма дзе. Я вырашыла рызыкнуць і зрабіць паўнавартасную ўстанову з італьянскай кухняй», — кажа Вера.
Інтэр'ер — хатні і ўтульны, як у «італьянскай бабулі»
Першае ў Скідзелі італьянскае кафэ адкрылася ў сакавіку 2024 года. Яго назвалі NONNA — у перакладзе з італьянскага «бабуля».
Установа працуе ў асобным будынку на вуліцы Леніна, 2, недалёка ад Скідзельскага парка. Цікава, што год таму там працавала іншая ўстанова ў італьянскім стылі - піцэрыя «Венецыя».
Ад папярэдняй «італьянскай» установы засталася частка інтэр'ераў. Захаваць вырашылі падлогі, бэлькі на столі, адкрыты цагляны мур на фрагментах сцен. Астатні дызайн распрацавала мінская студыя дызайну Кацярыны Хоцім.
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідалі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/1h-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі.](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/9h-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі.](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/14h-public-cafe-nonna.webp)
«Асноўнай задачай было зрабіць максімальна хатняе і ўтульнае кафэ, у якім пачуваешся, нібы ў гасцях у бабулі (праўда, італьянскай). Менавіта таму ў памяшканні з’явілася зона з мукой і пастай, адкуль можна ўзяць інгрэдыенты для гатавання страў, буфет са старым посудам, вялікі абедзенны стол, які нагадвае пра сямейныя вячоркі, і зона для чаявання», — распавядае Кацярына.
За атмасферу Італіі ў кафэ NONNA адказваюць драўляныя панэлі на сценах, абрусы ў клетку, карціны, аканіцы на вокнах і мноства іншых дэталяў. Сярод іх ёсць і антыкварныя прадметы.
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/2v-public-cafe-nonna-e1713004346621.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/5v-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/7v-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/8v-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/18v-public-cafe-nonna.webp)
![Італьянскае кафэ NONNA у Скідзелі](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/16v-public-cafe-nonna.webp)
Меню і кошты: шэсць відаў пасты, але ёсць і катлета з грэчкай
Памяшканне кафэ NONNA займае 100 кв. У ім 47 пасадачных месцаў. З надыходам цёплага надвор’я ў кафэ NONNA з’явіўся і паўнавартасны задні дворык — зараз можна перакусіць на свежым паветры.
Меню невялікае і падкрэслена італьянскае. З закусак — аранчыні за 12 рублёў, запечаны мацарэлла сэндвіч з песта за 13 рублёў, смажаныя крэветкі за 19 рублёў і іншыя варыянты ў дыяпазоне 12—19 рублёў. Ёсць два віды брускет з вяленымі таматамі ці крэветкамі за 12 і 17 рублёў адпаведна.
Супы — класічны італьянскі мінестроне за 9 рублёў і з каўбаскамі і фарфале за 12 рублёў. Больш за ўсё ва ўстанове відаў пасты — ажно шэсць (па цане 16−21 рубель). Італьянскія дэсерты ў кафэ прапануюць за 6 і 10 рублёў.
![меню кафе нонна скидель](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/menju-nonna.webp)
![Памятаеце вінны бар "Чырвоным па белым"? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі – і вось як ідуць справы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/05/menju-nonna-2.webp)
Акрамя асноўнага меню, па буднях ёсць абедзеннае меню па больш даступных коштах. У ім можна знайсці «зразумелыя» стравы: суп (напрыклад, капуста або расольнік) за 3,7 рубля, салаты за 3,7−4 рубля і гарачае (напрыклад, свіная катлета з грэчкай і гароднінай, спагецці з курыцай у сметанковым соусе або кардон блю з пюрэ) за 6,5−8 рублёў.
Мінскі брэнд-кухар і скідзельскія праблемы
Знайсьці работнікаў для кавярняў было няпроста. Хаця гаспадыня прапаноўвала сярод умоў працы трансфер з Гродна і назад. Нават адносна высокі заробак не здолеў прыцягнуць у Скідзель класных кухараў — усе даўно разабраныя топавымі гродзенскімі ўстановамі.
Меню распрацаваў менскі брэнд-шэф Аляксей Радзько.
«Але калі ён з’ехаў, падтрымліваць стабільнасць каманды аказалася не так проста. Хтосьці павольна гатаваў, хтосьці ігнараваў інструкцыі, думаючы, што ведае, як лепш. А ў кагосьці проста атрымлівалася нясмачна. Магчыма, таму па Скідзелі пайшла гаворка, што ў нас не так ужо і класна. Але паверце: мы ўжо адладзілі амаль усе працэсы!» — сцвярджае Вера Таратухіна.
«Пакуль што выручкі ў нас слабыя: у выхадны можам зарабіць 100—300 рублёў. Мясцовыя пакуль не надта разумеюць нашу канцэпцыю. Часта чую водгук: „Макароны мы можам і дома паесці“. Каб выжыць, давядзецца дадаць у меню больш „народныя“ пазіцыі — мяса, бургеры…» — расказвае Вера.
Яна спадзяецца, што ў яе ўстанову ў Скідзелі ўсё ж пачнуць прыязджаць госці з Гродна. А потым, можа, і з іншых гарадоў.
«Шанцы 50 на 50: або NONNA здабудзе велізарную папулярнасць, бо нічога падобнага тут няма і ці наўрад ці хуткім часам з’явіцца, або праваліцца, бо людзі яшчэ не гатовыя да такога фармату», — кажа дзяўчына.