Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Солах дарогу адрамантавалі будаўнічым смеццем

У мікрараёне Солы ў Гродне адрамантавалі кавалак дарогі. Аб гэтым мясцовыя жыхары прасілі дэпутата гарадскога савета Сяргея Мазайлу. Але размыты ўчастак падсыпалі і ўмацавалі… будаўнічым смеццем.

Дарога ў Солах пасля рамонту
Рамонт дарогі ў Солах. Крыніца: Telegram-канал «Сергей Мазайло. Ничего лишнего»

Жыхарам мікрараёна Солы прыйшлося пасля такога рамонту прыбіраць з дарогі арматуру, каб не прабіць колы аўтамабіляў. У сваім Telegram-канале дэпутат Мазайла расказаў пра сітуацыю і ацаніў рамонт лаканічна: «Лепей бы не рабілі».

Мазайла лічыць гэта промахам і не хоча паказваць вынік гэтай працы па тэлебачанні (ён — дырэктар тэлеканала «Гродна Плюс»). Паводле яго слоў, камунальнікі паабяцалі выправіць сітуацыю.

Не толькі жыхары мікрараёна Солы скардзіліся на дарогі

Перад сустрэчай з жыхарамі мікрараёна Солы Мазайла сустракаўся з жыхарамі суседняга раёна Пагараны-Кашэўнікі. Тыя таксама прасілі адрамантаваць дарогі. У жыхароў мікрараёна былі пытанні пра сферу ЖКГ, будаўніцтва новых аб’ектаў. Яны хочуць бачыць у раёне новыя дзіцячыя пляцоўкі, гандлёвы цэнтр і веласіпедныя сцежкі. Таксама яны прасілі паспрыяць рамонту ліўневых і каналізацыйных сістэм.