Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне можна змяніць адрас. Безыменнаму праезду ад Будзёнага да Ажэшкі плануюць даць назву. На грамадскае абмеркаванне пытанне вынес Гродзенскі гарвыканкам.
![Польскае консульства ў Гродне можа атрымаць новы адрас](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2023/08/Polskoe-konsulstvo-800x600.jpg)
Што гэта за праезд
Маецца на ўвазе кавалак дарогі ўздоўж берага Гараднічанкі паміж будынкамі на вуліцы Будзёнага № 46 і № 48 да вуліцы Ажэшкі № 47 і № 49. Па гэтых адрасах размяшчаецца вялікі офісны будынак з польскім консульствам, кафэ «Паланэз», а таксама жылыя дамы.
У Беластоку перайменавалі вуліцу, дзе размяшчаецца беларускае консульства
Участак вуліцы Elektryczna ў Беластоку, дзе размяшчаецца Генеральнае консульства Беларусі, у 2022 годзе перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Але мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, падалі ў суд і выйгралі яго. Назву вуліцы вярнулі, але пляцоўку, дзе размяшчаецца консульства Беларусі, перайменавалі ў Сквер вольнай Беларусі.
Чытайце таксама:«Баялася, што расстраляюць у лесе». Як вывозілі з Беларусі затрыманых па «польскай справе»