Ілюстратыўнае фота. Фота: intalent.pro
Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць падрадчыка, а пасля гэтага плануюць прыступіць да работ. Будаўніцтва пачнецца ўжо сёлета, паведамляе Telegram-канал «Пул 4 Регион».
Стаматалагічны цэнтр планавалі пабудаваць яшчэ ў 2021 годзе, але праект не рэалізавалі з-за недахопу грошай. Цяпер яго ўключаць у абласную інвестыцыйную праграму.
Мяркуецца, што ў новым будынку будуць знаходзіцца ўсе дзяржаўныя стаматалагічныя клінікі Гродна. Так гараджане змогуць атрымліваць неабходныя стаматалагічныя паслугі ў адным месцы — ад здымка зуба да друку пратэзаў на 3D-друкарцы.
Чытайце таксама:
Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…