Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Беларусы абмяркоўваюць калонку аб вяртанні з эміграцыі

Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» апублікавала калонку, у якой аўтарка Рэгіна Карповіч разважае пра прычыны вяртання беларусаў з эміграцыі. У Facebook-групе газеты публікацыя набрала амаль 700 каментарыяў ад чытачоў - беларусы актыўна абмяркоўваюць калонку.

У матэрыяле Рэгіна Карповіч пералічвае некалькі асноўных на яе погляд прычын, чаму беларусы вяртаюцца дадому. Сярод іх — «прафесійная кваліфікацыя не гарант поспеху», «выбар на карысць дзяцей» і «настальгія па радзіме».

«Насуперак еўрапейскай і нашай псеўдаапазіцыйнай прапагандзе ўсё часцей здараецца пачуць гісторыі тых, хто паспрабаваў жыццё ў заходніх „дэмакратыях“ і зразумеў, што смак яе з душком і значна адрозніваецца ад чаканага», — піша аўтарка.

Беларусы пра калонку: «Разумею, гэта для ўнутранага цярпілы»

У каментарах беларусы дзеляцца меркаваннямі аб прачытаным. Адны лічаць, што зрабілі правільны выбар, эміграваўшы, іншыя пішуць, што Беларусь самая «бяспечная, чыстая і спакойная краіна».

«Так і ёсць. Камусьці і на чужыне добра, а камусьці і дома цудоўна. Пажыў у іншай краіне, параўнаў што ды як і вырашыў для сябе. Я так і зрабіў. Гэта нармальна, калі чалавек выбірае жыць там, дзе яму лепш!» — лічыць Viktor Getiuk.

«Самая тупая фраза для нікчэмных людзей — дзе нарадзіўся там і спатрэбіўся. Лузерам гэта кажыце, якія нічога не могуць у сваім жыцці, а нармальны разважны чалавек ведае сабе кошт і мае каштоўнасці як для сябе, так і для сваёй сям'і», — піша Ruslan Sinchugov.

«Вяртаюцца толькі адзінкі, у якіх ні тут, ні там нічога не атрымліваецца, а вось з’язджаюць тысячы. Але пра гэта пісаць не будуць, бо гэта нязручная праўда!» — выказваецца Максим Жванько.

«Мае знаёмыя ўкраінцы, пражыўшы некалькі гадоў у Латвіі, потым у Канадзе, у выніку купілі хату ў Беларусі і пераехалі туды з дзецьмі назаўжды. Шкадуюць толькі аб адным, што не зрабілі гэтага раней. Для дзяцей лепшага жыцця, чым у Беларусі не знайсці!» — распавядае Inna Chebotkova.

«А чаму адразу „дзе нарадзіўся“? Беларусы могуць і ў іншых краінах нараджацца» — цікавіцца Dmitry Groshev.

«Яшчэ сумленную статыстыку прымацуеце — і потым паглядзім, праўду кажаце ці як звычайна», — адзначае Igor Gera.

«Рэальна. Як вы раз’юшваеце з гэтымі закідонамі. Я вядома разумею што гэта для ўнутранага цярпілы. Але тым не менш. Я люблю сваю Беларусь. Яе прыроду, яе клімат, рэкі, азёры, лес. І нават балоты з камарамі не праблема. Але свабоду я люблю больш. Я не прыстасаванец. Не магу падыгрываць несправядлівасці. Спадзяюся, мая цудоўная Беларусь будзе свабодная. Ад дыктатара і ад падлізнікаў», — выказваецца Alex Sidorov.

Сацыёлаг: з краіны з’ехала насельніцтва, роўнае колькасці Гродна і Брэста

У сваёй калонцы Рэгіна Карповіч не прыводзіць статыстыку беларусаў, якія з’ехалі з краіны. Затое піша, што людзі «збіраюць дзяцей, рэчы, любімую Мурку ці Жучку і вяртаюцца ў Беларусь», а «сацсеткі запаўняюць ролікі, напоўненыя пазітыўнымі эмоцыямі і шчасцем быць дома».

У некаторых чытачоў фармулёўка выклікала пытанні - яны звярнуліся да аўтаркі з пытаннем, чаму тая праігнаравала лічбы.

Згодна з дадзенымі Еўрастату, толькі за 2023 год беларусы атрымалі больш за 281 тыс. дазволаў на пражыванне ў краінах Еўразвяза. Падлічыць дакладную колькасць тых, хто з’ехаў пасля 2020 года, складана. Але па прыкладных падліках даследчыка Цэнтра новых ідэй Генадзя Коршунава, на пачатак 2024 года лічба магла дасягаць 500−600 тыс. чалавек. «Гэта каля 6−7% ад агульнай намінальнай/афіцыйнай колькасці насельніцтва краіны, паводле звестак Белстата. Або амаль Гродна і Брэст разам», — дадаў эксперт.

Статыстыкі, колькі беларусаў вярнуліся з эміграцыі ў краіну, таксама няма. Як заяўляла ў кастрычніку 2025 года Генпракуратура, у «камісію па вяртанні» падалі больш за 320 заяў. Па словах намесніка генпракурора Аляксея Стука, толькі 30 чалавек «атрымалі магчымасць прыехаць на радзіму».

Чытайце таксама: «Прычына продажу — эміграцыя». У Гродне прадаюць бары і кафэ