Жыхарка Гродна падзялілася ў сацсетках атмасфернымі гарадскімі вясновымі лакацыямі: яна выклала ў TikTok ролікі з месцамі, дзе можна зрабіць фота. Нам вядома некалькі месцаў у цэнтры горада — дзяліцеся сваімі.
Кафэ «Наше место» з вялікім мядзведзем
Уваход у кафэ «Наше место» на Дарвіна ўжо некалькі гадоў упрыгожваюць рознымі дэкарацыямі і абнаўляюць дэкор.
Сёлета каля ўвахода з’явіліся кветкавыя кампазіцыі і вялікі ружовы мядзведзь са шклянкай кавы. Лакацыя выглядае эфектна і ўдзень, і ўвечары дзякуючы падсветцы. Часам, каб сфатаграфавацца каля ўвахода ў кафэ, прыходзіцца пастаяць у чарзе.
@vi_skrunda #гроднобеларусь #гроднолокации #кофейнигродно #гроднокудапойти #кудасходитьгродно ♬ оригинальный звук – ВИСКАС
Белыя кветкі на Будзённага
Сфатаграфавацца можна і каля кветкавай крамы «Mon amour» на вуліцы Будзённага — там усталявана люстэрка, упрыгожанае белымі кветкамі. А ўваход дэкараваны ў сярэбрана-ружовых танах.
@vi_skrunda #гродно #гроднокудапойти #гроднолокации #местагродно #кудасходитьгродно ♬ Flowers – SoundAudio
Фіялетавае люстэрка і кветкі на Траецкай
Яшчэ адзін пункт — афармленне ў бэзавых адценнях каля кветкавай крамы на вуліцы Вялікая Траецкая, 37. Там ёсць люстэрка, букеты з лаванды і фіялетавая птушка.
На той жа вуліцы, побач з сушы-барам SOY, таксама з’явілася люстэрка з кветкамі.

І іншыя лакацыі
Іншыя гараджане раяць звярнуць увагу на інсталяцыю ў ружовых танах каля крамы «Jennie. T Home» на вуліцы Кірава, 18. Таксама вясновы дэкор з’явіўся каля ўвахода ў кафэ «Мята» на Маставой.




