Адзначаць 9 Траўня ў Гродне пачнуць напярэдадні – на плошчы Леніна пакажуць спектакль «У спісах не значыўся». Увесь наступны дзень у розных частках горада пройдуць святочныя мерапрыемствы. Афішу свята апублікаваў «Гродно Плюс».
8 траўня
Плошча Леніна
19:00—20:30. Паказ спектакля “У спісах не значыўся” ад Гродзенскага драмтэатра.
9 траўня
Савецкая плошча і вуліцы Савецкая, Ажэшкі, Дзяржынскага.
10:30. Акцыя “Беларусь памятае”.
Плошча Леніна
11:00—11:40. Урачысты мітынг.
Парк Жылібера
11:45—12:00. Урачыстае ўскладанне кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.
12:00. Хвіліна маўчання.
12:05—17:00. Народнае ўскладанне кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.
Плошча Тызенгаўза
12:05—18:00. Выстава сучаснай ваеннай тэхнікі.
Вуліца Дзяржынскага
12:05—18:00. Квэст “Па слядах перамогі”.
Парк Жылібера
Тэрыторыя каля малога фантана
12:05—18:00. Арт-прастора; выстава зброі і абмундзіравання.
«Швейцарская даліна»
12:05, 14:00, 16:00. Выступленні 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Тэрыторыя каля тэатра лялек
12:05—18:00. Літаратурная выстава, майстар-класы.
Сцэна парку
12:05—19:00. Канцэрты творчых калектываў Гродна.
Тэрыторыя парка
12:05—18:00. Тэматычныя пляцоўкі Дэпартамента аховы, ДАІ, МНС і паказальнае выступленне кінолагаў.
12:05—18:00. Тэматычныя пляцоўкі аграрнага і медыцынскага ўніверсітэтаў, а таксама Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.
Плошча Леніна
10:00—23:30. Рэстаран пад адкрытым небам.
12:05—23:30. Канцэрт. У праграме — калектывы Гродна, мінскі кавер-бэнд “Дэльтаплан”, выступленне Пятра Ялфімава.
23:00. Феерверк.
12:05—18:00. Выстава партрэтаў ветэранаў ВАВ, тэматычная пляцоўка “Белпошты”.
Вуліцы Ажэшкі і Савецкая
12:05—18:00. «Хронікі пераможнага шляху».
Вуліца Савецкая
11:00—21:00. Кірмаш вырабаў майстроў.
Пляцоўка каля Маладзёжнага цэнтра «Гродна»
12:05—18:00. Творчая прастора для дзяцей, школьны выязны музей.
Савецкая плошча
11:00—21:00. Кафэ пад адкрытым небам.
12:05—18:00. Музычны парад аркестраў.
18:00—21:00.Кінасеанс пад адкрытым небам.
Тралейбусны маршрут №25
10:00—19:00. Выступленні вучняў музычных школ Гродна і музычнага каледжа ў тралейбусе.
10 траўня
Плошча Леніна
10:55. Ушанаванне дзяржсімвалаў Беларусі.
12:00—18:00. Канцэрт.
Набярэжная Нёмана
14:00—14:30. Гістарычная рэканструкцыя з фарсіраваннем Нёмана.
Чытайце таксама: У Гродне правядуць рэканструкцыю – будуць вызваляць горад і фарсіраваць Нёман




