Работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якія зрываюць тэрміны і не выконваюць працоўную дысцыпліну ў перыяд уборачнай кампаніі, адправяць у войска. Супрацоўнікі ваенкаматаў прыязджаюць на палявыя ўборачныя працы, каб, як піша дзяржгазета «Гродненская правда», «акрэсліць задачу, дапамагчы зразумець яе сэнс і наладзіць узаемадзеянне».
У арміі таксама ёсць значны аб’ём гаспадарчай і бытавой працы. У ёй працаўнікоў збіраюцца навучыць дысцыпліне.
Прадстаўнікі ваенкаматаў пачалі кантраляваць ход уборачнай кампаніі пасля таго, як адпаведнае распараджэнне даў Лукашэнка. Ён запатрабаваў кантраляваць супрацоўнікаў, “якія зрываюць тэрміны і не выконваюць працоўную дысцыпліну”.
Цяпер супрацоўнікі ваенкаматаў праводзяць з калектывамі сельгаспрадпрыемстваў гутаркі, абмяркоўваюць пытанні і меры падтрымкі ў сезон уборкі. Мяркуецца, што гэта “своечасовае, адраснае і зразумелае” узаемадзеянне.
У Гродзенскай вобласці ваенкаматы ўжо наведалі прадпрыемствы ў Іўеўскім, Гродзенскім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Лідскім і Бераставіцкім раёнах.
Чытайце таксама: На лідскім прадпрыемстве падчас зваркі выбухнула цыстэрна: рабочы загінуў, узбуджана крымінальная справа



