Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пра рак. Гісторыі беларусак - Hrodna.life - навіны Гродна

Пра рак. Гісторыі беларусак

Рак грудзей — захворванне ў наш час нярэдкае. На яго пакутуюць каля 10% жанчын ва ўсім свеце. Перажываць анкалагічныя захворванні цяжка ўсім. Але гісторыі трох беларусак, пра якіх расказвае гэты праект — Каці Ваданосавай, Каці Пытлевай і Лены — асабліва вострыя. Гэтыя дзяўчаты, як і многія беларусы і беларускі, сутыкнуліся з хваробай у вельмі няпросты перыяд свайго жыцця — у эміграцыі.

Яны пазбаўлены звыклай медыцынскай падтрымкі, яны ў чужых краінах, яны ў нязвыклых абставінах, у высокім стрэсе. Але іх гісторыі пражывання раку — не пра фатальнасць і безнадзейнасць. Праект «Пра рак. Гісторыі беларусак» гэта спроба паказаць анкалагічнае захворванне праз асабісты досвед гераінь. Праз тое, як дзяўчаты прынялі сваю хваробу і суіснуюць з ёй падчас лячэння. Праз тое, што з дыягназам «рак» жыццё працягваецца.

Зараз анкалагічны дыягназ ставяць нашмат часцей, чым раней. Не таму, што ўсё вакол кепска. Проста, сучасная дыягностыка дазваляе гэта зрабіць. Ці заўсёды рак звязаны з фактарамі паводзінаў і спадчыннасцю, што можа медыцына і як лекуюць рак малочных залозаў, для праекта расказаў хірург-анколаг Валерый Астапенка.

Як быць тым, у каго на рак пакутуюць блізкія? Чым дапамагчы і чаго лепш не рабіць, расказала для праекта псіхолаг Вольга Вялічка.

На рак грудзей хварэюць вельмі розныя жанчыны. Тое, што хвароба прыходзіць — не чыясці віна. Проста так часам здараецца.

Спадзяемся, што гісторыі дзяўчат і расповяды адмыслоўцам дапамогуць чытачам Hrodna.life падтрымаць сваіх блізкіх, калі хто з іх хварэе на рак, ці зрабіць пэўныя захады для прафілактыкі захворвання.