Дзверы, за якімі пачынаўся заапарк і дзверы, за якімі нарадзіліся многія гродзенцы. Дзверы, як у Італіі і Францыі, і партал з сімваламі раю. Гісторыя Гродна адкрываецца не толькі ў вялікіх архітэктурных формах. У спляценнях вулачак старога цэнтра горад праяўляецца ў дробязях — варта толькі прыгледзецца да дэталяў. Карэспандэнткі Hrodna.life з экскурсаводам Наталляй Храбровой прайшлі па Гродне і даведаліся гісторыі, якія хаваюцца за сям’ю гродзенскімі дзвярыма.

1. Лямус — дзверы з ХVIII стагоддзя

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Гродзенскі лямус пабудавалі ў 1769 годзе без адзінага цвіка

Месца, дзе стаіць лямус, раней было ўскраінай горада. За ім пачынаўся манастырскі сад сясцёр-брыгітак і да 1915 г. размяшчаліся агароды.

Чытайце таксама: Для экскурсий открыли лямус в Гродно — самое старое деревянное здание Беларуси

2. Брыгіцкі касцёл — парталы «як у Еўропе»

Такія ўваходы ў касцёл — парталы — можна ўбачыць у Італіі або Францыі. Над уваходам гродзенскага Брыгіцкага касцёла знаходзіцца фігура Марыі і фрагмент Звеставання. Па баках — грыфоны з лапамі льва і галавой арла. Увесь уваход упрыгожаны садавінай — сімвалам раю.

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
У будынку касцёла ў розныя перыяды быў манастыр, дзіцячы сад і псіхіятрычная бальніца. Манастыр аддалі вернікам у 1990 годзе

Чытайце таксама: С нуля по старым фотографиям: в Гродно восстанавливают алтарь XVII века

3. Дом з лілеямі: жыў купец, а зараз — банк

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Будынак з ружовымі лілеямі пабудавалі ў 1910 годзе. Купіў дом купец Уладзімір Крэйцар у 1911 годзе. У будынку ўжо быў электрычны званок

Крэйцар прыехаў з Прыбалтыкі і ўжо вёў бізнес з чыкагскімі заводамі калільных лямпаў. На першым паверсе купец размясціў краму, а на другім жыла яго сям’я. Зараз на першым паверсе знаходзіцца БНБ-банк, на другім — офісы IT-кампаній.

Чытайце таксама: У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

4. Ліра і валошкі на дзвярах музычнай школы

У будынку сучаснай музычнай школы на вуліцы Кірава раней была жаночая гімназія Вільмонт, пазней — яўрэйская школа Тарбут. У савецкі час тут былі школы № 1 і № 7 і крама навучальных дапаможнікаў.

Чытайце таксама: Духовой оркестр музыкальной школы дал концерт на улице Дзержинского

5. Дзверы ў дом Варашыльскіх, дзе раней нараджаліся гродзенскія дзеці

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
У розны час тут размяшчаліся радзільны дом, дзіцячая бальніца, аддзяленне абласной бальніцы, скурна-венералагічны дыспансер. У студзені 2018 года дыспансер пераехаў у будынак былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. Будынак на вуліцы Васілька зараз пустуе

Купіў дом у канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя ўрач-гінеколаг Рыгор Варашыльскі. У 1939 годзе, калі Заходнюю Беларусь далучылі да краіны саветаў, клініку Варашыльскага нацыяналізавалі. Ён застаўся працаваць у савецкай бальніцы галоўным доктарам і заставаўся ў Гродне да 1945 года. Потым сям’я з’ехала ў Польшчу.

Чытайце таксама: «Мой дедушка его никогда не продавал». Дом Ворошильских на Василька могут продать за 700 тысяч рублей

6. Дзверы гімназіі, якая стала ўніверсітэтам

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Будынак галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1893−1914 гадах быў жаночай Марыінскай гімназіяй. Узвёў будынак гімназіі Васіль Нябольсін, губернскі архітэктар Масквы

Чытайце таксама: Стягивали талию корсетом и не носили бельё: какой была гродненская мода 100 лет назад

7. Дзверы, за якімі пачынаўся Гродзенскі заапарк

Таямніцы без замкоў. 7 гісторый, схаваных за дзвярыма гістарычных будынкаў Гродна
Будынак біяхімічнага факультэта Аграрнага ўніверсітэта

Чытайце таксама: По следам Кохановского: как под Гродно в октябре 1942 года расстреляли местную интеллигенцию