Горад

Глядзіце, якім будзе Гродна праз 1000 гадоў. Мы запыталі ў нейрасеткі і атрымалі малюнкі ў адказ

З гродзенскіх вулачак бачна Фару Вітаўта. Сцяна Каложскай царквы ацалела і не абрынулася ў Нёман, а тэлевізійная вежа на Горкага будзе стаяць яшчэ мінімум 1000 гадоў. Hrodna.life паглядзеў, як нейрасетка Midjourney бачыць Гродна.

Midjourney — праект, які ў лютым 2022 года заснаваў амерыканскі навуковец Дэвід Хольц. Штучны інтэлект праграмы стварае ілюстрацыі паводле тэкставага апісання. Зараз інструмент знаходзіцца на стадыі адкрытага бэта-тэставання. Кожны жадаючы можа паспрабаваць і стварыць свае ілюстрацыі паводле тэкста.

Ілюстрацыя, якую стварыла нейрасетка Midjourney па запыце «Панарама горада Гродна»

Летнія гродзенскія вуліцы нейрасетка бачыць вось так. На другой ілюстрацыі бачна касцёл. Яго вежа аддалена нагадвае вежу Фары Вітаўта, якая выяўлена на гравюры Макоўскага. Аднаўленне храма пад канцэртную залу прадугледжана дэталёвым планам гістарычнага цэнтра горада. Магчыма, нейрасетка нешта ведае.

Выява Фары Вітаўта на гравюры Томаша Макоўскага

Вось такія варыянты Савецкай плошчы прапанавала нейрасетка.

А вось так, паводле Midjourney, выглядае Каложская царква ХІІ стагоддзя. Нейрасетка захавала разбураную сцяну. Магчыма, з-за таго, што бераг, на якім размешчаны храм, не такі высокі, як у сапраўдным жыцці і не быў падмыты Нёманам.

Пажарную каланчу на вуліцы Замкавай, 19 нейрасетка бачыць на адзін паверх ніжэй, чым ёсць насамрэч, а таксама больш шырокай. На другой ілюстрацыі нейрасетка намалявала пажар 1885 года, з-за якога жыхары 519 дамоў засталіся без даху над галавой.

Чытайце таксама: Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы

Вось такія варыянты прадпрыемства «Гродна Азот» стварыла нейрасетка.

Нейрасетка прапанавала і сваё бачанне знішчэння драўлянай архітэктуры ў Гродне. Многія будынкі ў раёне Новы Свет страчаны за апошнія 10 гадоў.

Чытайце таксама: «Спыніце знішчэнне Гародні». Пока вы спали, на Волковича стали сносить старинный дом

Па запыце «Горад Гродна ў 3022 годзе» Midjourney прапануе вось такія варыянты. Як можна ўбачыць на другой ілюстрацыі - і праз 1000 гадоў гродзенская тэлевежа на вуліцы Горкага застанецца на сваім месцы.

Чытайце таксама: Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх «блізнятаў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024