10 чэрвеня (па старым стылі 29 мая) 1885 года ў Гродне пачаўся адзін з самых вялікіх пажараў за ўсю гісторыю горада. Жыхары 519 дамоў засталіся без даху над галавой. Страты ўладальнікаў ацэньваліся ў 3 млн рублёў. За чатыры дні, якія працягваўся пажар, згарэла тры чвэрці горада.

З-за чаго пачаўся пажар?

Пажар пачаўся каля 9 гадзін раніцы ў густа забудаваным яўрэйскім раёне «Школьны двор», піша гісторык Вячаслаў Швед у кнізе «Губернскі Гродна». Загарэўся драўляны дом Кейхмана Бішковіча. Моцны вецер і сухое надвор’е дазволілі агню хутка перакінуцца на суседнія будынкі і распаўсюдзіцца на ўсе цэнтральныя вуліцы горада.

«С этой минуты, — цытуе відавочцу Вячаслаў Швед, — начался настоящий ад: дом за домом, квартал за кварталом охватывались огнем и истреблялись в нем, подобно карточным домикам, несмотря на то, что именно эти улицы в пожарных отношениях казались наиболее прочными, ведь они состояли почти из сплошной линии больших каменных домов, изредка прерываемой небольшими тенистыми садами».

«Усё патанула ў полымі»

Пры першым паведамленні пра пажар да «Школьнага двара» прыбыў паліцмайстар, а неўзабаве і пажарная каманда. Але яна не змагла справіцца з агнём. Ратавальнікі не маглі трапіць у вузкія завулкі паміж палаючыя дамоў.

У пажарных былі ўсяго тры вадакачкі і пяць бочак. Акрамя таго вадаправод, які даваў у пачатку пажару дастаткова вады, павінен быў спыніць дзеянне, маючы ў запасе ўсяго за 40 000 вёдраў вады. Тады пажарныя вымушаныя былі бегаць за ёй да Нёмана.

Увечары надзвычайных цягніком у Гродна прыбылі 10 беластоцкіх пажарных на чале з брандмайстрам. У іх было 4 коні, 2 пажарныя помпы і 2 бочкі. Да іх далучыўся атрад віленскай пажарнай каманды. На дапамогу адправіліся гродзенскія салдаты, але і гэтага было недастаткова.

Пажар бушаваў да чацвёртаq гадзіны ночы. Раніцай горад нагадваў «выгарэлую афрыканскую пустыню». Канчатковая ліквідацыя пажару заняла яшчэ чатыры дні.

Пісьменніца Эліза Ажэшка так апісвала пажар у Гродне ў 1885 годзе:

«Разъяренное пламя превращает в пепел жилье, а людские сердца в руины. Воздух наполнен горьким дымом, отчаянным набатом колоколов, ужасными стонами и криками. На огромном Сенном рынке свалены горы домашних вещей и узлов. Суетятся ошалелые толпы насмерть перепуганных и плачущих людей. Но огня еще не видно. Здесь говорят о нем, как о живом существе. Придет он сюда, или нет? Куда с этими наполовину уничтоженными пожитками бежать тогда? Может, задержать его? В мгновение разрывающий душу крик заглушил все колокола и звуки военных труб: Пришел! Вот его уже видим! Над низкими крышами Сенного рынка вспыхнула яркая свеча, ветер раскачивает ее в разные стороны, она, набухая, растёт, выбрасывая огромные клубы дыма. Прогремел взрыв, похожий на выстрел из пушки, затем еще несколько, и всё утонуло в пламени…»

Гродно 1860. Самое старое фото Гродно
Самая старая панорама Гродна. Прыкладна 1860 г.

Наступствы пажару

З-за пажару ў Гродне згарэлі вуліцы Купецкая, Паліцэйская, Гарохавая, Брыгіцкая, Пясочная, Дваранская, Жандарская, Дамініканская, Палявая, Падвальная, Валадарская, Калажанская, Баніфратарская, Сенная (дзе ў завулку быў дом Розенбаўма, у якім жыла Ажэшка) і іншыя. Згарэлі ўсе гасцініцы, некалькі яўрэйскіх малітоўных дамоў і дзіцячы яўрэйскі прытулак, дэпо земляробчых машын і майстэрня фабрыкі Лільполь і Раў з Варшавы, паперы дэпутацкага Дваранскага сходу і апякунскага ўпраўлення.

Захаваліся будынкі мясцовага аддзялення Дзяржаўнага банка на Гарохавай, турма ў былым езуіцкім кляштары, Фарны касцёл (бо былі хутка замураваныя вокны і іншыя адтуліны), мужчынская і галоўны корпус жаночай гімназіі, брыгіцкі касцёл, у якім згарэлі толькі драўляныя купалы вежаў і абгарэла званіца.

гродно после пожара 1885
Гродна пасля пажару 1885 г. Малюнкі Л. Зайдэля

Ад пажару пацярпелі:

  • 2392 сям'і (7105 чалавек)
  • памерлі 3 чалавекі (выдадзена ўсяго на пахаванне 52 руб. 98 кап.)

Згарэлі 884 пабудовы:

  • 139 каменных дамоў
  • 380 драўляных дамоў
  • 34 каменных халодных пабудоў
  • 331 драўляная халодная пабудова

Маёмасныя страты ўсіх пагарэльцаў:

  • рухомая маёмасць — 1 083 428 руб. 70 кап.
  • нерухомасць — 1 857 130 руб.
  • усяго — 2 940 558 руб. 70 кап.

Цэны ў Російскай Імперыі пач. 20 ст.:

1 рубль гэта:

  • 25 буханак жытняга хлеба (па 400 гр. кожная)
  • 14 буханак белага хлеба (па 300 гр.)
  • 6,5 кг маладой бульбы
  • 20 кг мінулагоднай бульбы
  • 20 яек
  • 2 кг творага
  • 1,5 л казённай гарэлкі
  • 6 л піва
  • 20 слоў праз тэлеграф
  • 25 лістоў на пошце

Крыніца: ria.ru

18 чэрвеня Эліза Ажэшка напісала зварот і паслала яго пецярбургскаму выдаўцу часопіса «Край» («Кгај») Эразму Пілцу. Надрукаваць яго не змаглі з-за цэнзуры.

Пачынаўся зварот так:

«Несколько дней назад мой родной город стал добычею пламени. Не была это такая огненная беда, которая нередко посещает людские поселения и после нанесения определенных вред скоро в существовании людей и мест пройдет. Была это одна из тех катастроф, которая в несколько часов многотысячную общину лишила жилья и хлеба, имущества и спокойствия, выбрасывая из присущих им путей жизни, отбирая у них даже надежду на лучшее будущее».

Гродно после пожара. Рисунок Чеслава Янковского, 1885
Пажар Гродна 1885 г., малюнак Чэслава Янкоўскага

Аднаўленне горада і памяць пра Ажэшку

Пасля пажару ў Гродне пачалі сваю працу два камітэты па зборы сродкаў для пагарэльцаў. Фонд дабрачыннай дапамогі склаў 190 тысяч рублёў (30 тысяч ахвяравала царская сям’я). Сродкаў хапіла на тое, каб за 10 гадоў практычна цалкам адбудаваць горад нанова.

Сур’ёзны ўклад у дапамогу людзям і аднаўленне горада ўнесла Эліза Ажэшка. Гродзенцы не забылі пра яе дапамогу і ў 1910 годзе падчас пахавання пісьменніцы на вуліцы горада выйшлі каля 15 тысяч чалавек. Сёння ў Гродне ў гонар Ажэшкі названа вуліца, ёсць дом-музей яе імя і помнік.

Пры чым тут Чэхаў?

На вокладцы часопіса «Осколки» (№ 25, 22 чэрвеня, 1885) згадваецца пажар у Гродне. Там размешчаны малюнак «месяцовых астраномаў» і іх размова паміж сабой:


«Катастрофа, якая пазбавіла жылля і хлеба тысячы». 135 гадоў таму Гродна згарэў датла
Мастак У.І. Парфір'еў

Первый лунный астроном. Посмотрите-ка, коллега, какой на Земле яркий свет, в том месте, где город Гродно находится! Это, должно быть, громадный пожар. Вероятно, горит целый город.

Второй лунный астроном. Что вы, помилуйте! Просто где-нибудь блестящая увеселительная иллюминация.

Первый лунный астроном. Почему вы так думаете, коллега?

Второй лунный астроном. Я полагаю, что случись такой страшный пожар, то люди забегали бы, засуетились, начали бы собирать подписки на помощь несчастным погорельцам, образовались бы благотворительные комитеты, появился бы кружечный сбор в пользу лишившихся крова… А этого ничего нет; на Земле всё тихо, спокойно и все предаются крепкому, мирному сну. Очевидно, что всё обстоит благополучно.


Тэму для малюнка рэдактару часопіса Мікалаю Лейкіну адправіў яшчэ 12 студзеня 1883 г. Антон Чэхаў. Тады яна тычылася пажару ў Бярдзічаве, які здарыўся 1 студзеня 1883 г. Аднак тэма праляжала ў рэдакцыі два гады, перш чым яе выкарыстоўвалі. Тады Бердзічаў замянілі на больш актуальны Гродна. Антон Чэхаў пра гэтую замену нават не ведаў.