Тры стравы і напой для пікніка ўдалося сабраць за гадзіну. Карэспандэнткі Hrodna.life максімальна выкарыстоўвалі сезонную гародніну і садавіну з лецішча і прадукты, якія лёгка знайсці ў краме.

Патрэбныя прадукты для пікніка

Тонкі лаваш, каўбаса, тварожны і цвёрды сыр, памідоры, адно яйка, кетчуп, капуста, кабачок, газаваная вада, лімон і мята. З улікам часткі прадуктаў, прывезеных з лецішча, выдаткі на пікнік не перавысілі 15 рублёў.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Прадукты для пікніка — сезонная садавіна і гародніна і простыя прадукты з крамы

Ужо гатуем. Зойме каля гадзіны

Першымі гатуем кошыкі з лаваша з каўбасой, сырам і памідорамі.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Гатуем кошыкі з лаваша, гародніны і сыру

Рэжам лаваш квадрацікамі. Укладваем іх па два ў формы з фальгі. Туды ж выліваем сумесь з каўбасы, памідораў, кетчупа, яйка і двух відаў сыру. Запякаць кошыкі пры тэмпературы 180 градусаў прыкладна паўгадзіны.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
У канцы прыгатавання пасыпаем сырам і вяртаем у духоўку, каб ён расплавіўся

Пакуль запякаюцца кошыкі, рэжам кабачкі, пасыпаем соллю, перцам, і абсмажваем з двух бакоў. Зверху кладзем памідор і сыр, запякаем у духоўцы.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Кабачкі з памідорам і сырам

Для салата шынкуем капусту і рэжам саломкай памідоры. Дадаем лімонны сок, цукар, соль, перац.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Салат з капусты і памідораў. Лайфхак: калі «пажмякаць» капусту рукамі, салат будзе больш сакавітым

Збіраем кошык, ідзем на прыроду

На двор узялі клятчасты плед, талеркі, прыборы, графін і шклянкі. І вядома — прыгатаваную ежу. На дэсерт падрыхтавалі ягады, персікі і грушы.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Серваванне нядзельнага пікніка

Для камфорту лепш узяць з сабой галаўныя ўборы і спрэй ад камароў. З пікніка вярнуліся з букетам.

У выхадныя - на пікнік: гатуем кошыкі з лаваша, слоеныя кабачкі і ліманад
Вярнуцца з пікніка з букетам — ужо традыцыя нядзелі

Чытайце таксама:

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]