Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы - Hrodna.life - навіны Гродна

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Вконтакте OK Telegram

Яўген Дарагуш праграміст паводле адукацыі і фермер паводле паклікання. Некалькі гадоў таму ён выкупіў участак з сажалкай і старым млыном каля Юбілейнага возера. На ўчастку ён пасадзіў экзатычныя ягады, а ў сажалцы разводзіць фарэль. Пра тое, як плануе развіваць свой агратурыстычны бізнес і пра спосабы пахудання з дапамогай ягад годжы ён распавёў Hrodna.life.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Ягады годжы і хайп

Пра ягады годжы Яўген даведаўся ў 2004 годзе. Спачатку ставіўся да іх скептычна, а вырошчваць іх нават думкі не было.

«Ягады годжы прыйшлі з Тыбету ў Амерыку, а затым хайп злавілі еўрапейцы. Я тады падумаў - спам нейкі», — успамінае Яўген.

Пра ягады ён не ўспамінаў да таго часу, пакуль самому не прапанавалі іх вырошчваць.

«Сябры мне кажуць: ведаем, што ў цябе ёсць зямля. Чаму б не пасадзіць там ягады годжы?»

Падумаўшы, Яўген пагадзіўся. Ягады незвычайныя і прыцягваюць увагу. Людзям цікава, што гэта такое, з чым іх ядуць і ці сапраўды гэтыя ягады дапамагаюць схуднець.

Сажанцы прывезлі з Балгарыі

Услед за амерыканцамі ягадамі годжы сталі цікавіцца еўрапейцы. Першыя саджанцы выгадавалі ў Балгарыі. Затым іх сталі вырошчваць у Польшчы і прапанавалі Яўгену працягнуць справу ў Беларусі.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

«Падумаў: а чаму б не паспрабаваць? Але тады ягад годжы ў нас не ведалі, ні ў якіх рэестрах яны не значыліся. Іх нельга было ўнесці ў якой-небудзь прадукт. Ні каларыйнасць, ні іншыя параметры не былі прапісаныя ў нашых дакументах. Толькі з мінулага года яны ў Беларусі на „законных падставах“».

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Праполка — найлепшы спосаб пахудання з дапамогай ягад годжы

Частка тэрыторыі, якая не прыдатная для земляробства, засаджана ялінкамі. Пакуль яны растуць, вырабляюць кісларод, паляпшаюць экалогію. Пад Новы год яны пойдуць у продаж. Частка зямлі занятая іншымі культурамі, частка знаходзіцца ў працэсе паляпшэння ўрадлівасці - пад сідэраты. Больш за ўсё месца займаюць ягады годжы.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Зараз самы вялікі ягадны куст трохі вышэй за метр. Яўген кажа, што дарослыя кусты будуць вышэй трох метраў.

Квітнеюць яны позна, а пладаносяць да маразоў. З доглядам за плантацыяй спраўляецца сваімі сіламі. Праполка, культывацыя, паліў - гарадскому жыхару ў задавальненне.

«Мы так праходзімся культыватарам і пустазелле само па сабе перагнівае, павышае ўрадлівасць глебы. Гэта трошкі складаней, чым хіміяй, але затое ўсё натуральнае».

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

«За зіму пару кілаграмчыкаў набралася, трэба скінуць», — дзеліцца Яўген уласным вопытам пахудання з дапамогай ягад годжы.

Інтэрнэт, ютуб — і ты трошкі аграном

Каб з праграміста стаць фермерам, даводзіцца шмат вучыцца і пераймаць вопыт. Для гэтага Яўген ўдзельнічае ў міжнародных адукацыйных праграмах. У гэтым годзе ён стаў удзельнікам праекту «Зялёная сельская гаспадарка без межаў». Праект фінансуе Еўрапейскі саюз у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвіі, Літвы і Беларусі. Абмен вопытам у праекце дапаможа ўдзельнікам вырошчваць экалагічна-чыстую прадукцыю і сертыфікаваць яе для прасоўвання на Еўрапейскім рынку. Для гэтага Еўрасаюз выдзеліў каля 300 тысяч еўра.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

«У сваёй фермерскай гаспадарцы не выкарыстоўваю ніякіх пестыцыдаў», — распавядае Яўген. Паводле яго слоў, палепшыць урадлівасць зямлі можна натуральнымі спосабамі. Калі па-старому — то гноем. Яго «вырабляе» суседскі конь Орлік. Але ёсць і больш сучасныя спосабы.

«Па прафесіі я праграміст. Але ў часы інтэрнэту усё проста. Паглядзеў ютуб — і ты трохі аграном», — жартуе Яўген Дарагуш. З інтэрнэту і ад замежных калегаў-фермераў ён даведаўся аб зялёных угнаеннях — сідэратах.

Гэтыя расліны саджаюць спецыяльна, каб палепшыць структуру глебы і ўзбагаціць яе азотам. Ён падтрымлівае карысныя расліны і прыгнятае пустазелле. Сідэраты не трэба вырошчваць да паспявання. Праз некаторы час іх закопваюць у глебу і яны самі становяцца арганічным угнаеннем.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

«Сідэраты няшмат спажываюць з зямлі, але генеруюць карысныя рэчывы. Потым іх скошваюць, а зямлю пераворваюць. У выніку натуральным спосабам павышаецца ўрадлівасць».

Грэчку — у зямлю?

У гэтым годзе Яўген прывёз на ўчастак тры вялікія мяхі грэчкі. Менавіта яна павінна павысіць урадлівасць. Таму што грэчка — адзін з самых эфектыўных сідэратаў.

Тое, што грэчку прыйдзецца закопваць у зямлю, для Яўгена сталася шокам: «Я вельмі люблю грэчку, проста выдатная каша. Я есці яе люблю. Памятаеце, як у фільме „Аперацыя Ы“: Разбіць паўлітра? Дашчэнту? Так і я: грэчку? У зямлю? Як гэта?»

Вырасціць грэчку ў Гродне да паспявання не атрымаецца. У нас халаднавата. Яна доўга спее, любіць цяпло і ваду. А вось палепшыць глебу грэчка дапаможа і гродзенскім фермерам.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Праўда, сеяць яе ўсё роўна трэба, калі цёпла. «У нас грэчку не асабліва шануюць, таму што яна баіцца маразоў. Мінус два і яна гіне. Таму я зараз зямлю падрыхтоўваю, буду яе засейваць, калі відавочна пацяплее».

Вялікія планы на маленькі домік

У гэтым годзе Яўген атрымаў дазвол пабудаваць на ўчастку невялікі «Дом рыбака».

«Ён будзе не для жылля, а для абслугоўвання турыстаў. Можна будзе чаю ці кавы тут папіць і нават экскурсіі правесці».

Нагода для экскурсій — стары вадзяны млын. Ён — адзіны, які захаваўся ў рэгіёне. Гісторыя мясцовасці таксама зацікавіць турыстаў, упэўнены Яўген. У часы ВКЛ тут жылі татары, якія займаліся земляробствам і разводзілі фарэль. Ад іх і назва мясцовай рэчкі - Татарка, і планы самога Яўгена разводзіць фарэль.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

«Калі ачышчаў сажалку, збіўся з падліку, колькі тут крыніц. А фарэль любіць месцы з самай чыстай вадой. Таму перспектыва для развядзення рыбы добрая. Я першапачаткова хацеў займацца рыбаводствам, бо рыбу люблю. Селядзец і грэчка — гэта мая ежа. А калі гэта фарэль, то ўвогуле супер».

Фарэлевая ферма, на думку Яўгена, таксама можа стаць славутасцю рэгіёна — і дарослыя, і дзеці любяць рыбку пакарміць. І купіць рыбу таксама будзе цікава. Для мясцовых будзе свежая фарэль, для прыезджых — вэнджаная.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

У планах ёсць і ўласная прадукцыя з годжы. У мінулым годзе ён ужо спрабаваў рабіць заправу з гэтых ягад. Пакуль — для сябе. Падліўцы з памідораў, цыбулі і часныку годжы дадаюць цікавы смак. «Вось такі соус дакладна буду турыстам прапаноўваць».

А яшчэ турыстам і гараджанам напэўна спадабаецца мясцовая прырода. Паўгадзіны ад горада — і ты ўжо ў іншым свеце. «Месцы тут прыгожыя, — кажа Яўген. — На сажалцы лебедзі гняздуюцца, качкі плаваюць, шэрыя чаплі жывуць. На дрэвах — вавёркі. З лесу зайцы прыходзяць. Ім таксама цікава ягады пакаштаваць».

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Яўген не збіраецца спыняцца на тым, што ёсць. У 2020 годзе ён хоча стаць самым экасяброўскім фермерам. Нядаўна падаў заяўку на конкурс «Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёну — 2020». У конкурсе могуць удзельнічаць прадстаўнікі фермерскіх і іншых невялікіх сельскагаспадарчых вытворчасцяў. Прызавы фонд — 1000 еўра. На думку Яўгена, шанцы ў яго ёсць.

Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы

Артыкул падрыхтаваны ў рамках сумеснага праекта з EU Neighbours East «СВОЙ КРАЙ: ПАРТРЭТЫ». Погляды, выяўленыя ў тэксце, належаць выключна аўтару артыкула.