Прэс-служба Мінаховы здароўя агучыла колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у рэгіёнах. Бліжэйшыя два-тры тыдні спецыялісты міністэрства не чакаюць рэзкага росту захворвання.

У Гродзенскай вобласці на 14 красавіка, нягледзячы на блізкасць мяжы, менш за ўсё зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса.

Гродзенская вобласць — 53;
Брэсцкая вобласць — 73;
Віцебская вобласць — 848;
Гомельская вобласць — 106;
Мінск — 1691;
Мінская вобласць — 359;
Магілёўская вобласць — 151.

Па словах Алены Богдан, намесніцы Міністра аховы здароўя, сітуацыя з рэгістрацыяй ад 300 да 400 выпадкаў COVID-19 на суткі будзе доўжыцца яшчэ два-тры тыдні.

Лекары рэгіструюць значнае ўскладненне плыні хранічных хвароб пры станоўчым тэсце на COVID-19.

Чытайце таксама: Улада аб статыстыцы па каранавірусе: «Фальсіфікацыі ў лічбах няма»

Аб першым выпадку заражэння каранавірусам у Беларусі стала вядома вечарам 27 лютага. Па афіцыйных дадзеных, праз 41 дзень (8 красавіка) такіх выпадкаў ужо 1066, гэта значыць 112,5 на 1 мільён чалавек, што было значна горш, чым ва Украіне, але лепш, чым у краінах Балтыі.

На 14 красавіка Міністэрства аховы здароўя пацвердзіў 3281 выпадак і 33 памерлых — гэта значыць 348,7 тых, хто захварэў на 1 мільён насельніцтва.

З 8 красавіка перасталі шпіталізаваць кантакты 1-га ўзроўню, іх абавязваюць самаізалявацца дома з афармленнем лістка непрацаздольнасці. Таксама Міністэрства аховы здароўя прыняла рашэнне не шпіталізаваць пацыентаў з пацверджаным COVID-19, але з лёгкім або бессімптомным цячэннем хваробы.

Як абараніцца ад каранавіруса

  • часцей мыць рукі з мылам або карыстацца санітайзерамі;
  • старацца не чапаць твар (менавіта так вірус трапляе на слізістыя абалонкі);
  • выконваць «сацыяльную дыстанцыю» не меней за 1,5 метраў;
  • скараціць наведвання грамадскіх месцаў і кантактаў з іншымі людзьмі.