Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі зарэгістравалі 8773 чалавек з каранавірусам. Што на Гродзеншчыне? - Hrodna.life - навіны Гродна

У Беларусі на 24 красавіка зарэгістравана 8773 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Брэсцкая вобласць — 339,

Віцебская вобласць — 1935,

Гомельская вобласць — 460,

Гродзенская вобласць — 347,

Мінск — 4090,

Мінская вобласць — 1206,

Магілёўская — 396.

Усяго праведзена 130 тыс. 824 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 63 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Колькі людзей ізалявана?

Міністэрства аховы здароўя лічыць, што сітуацыя кантралюемая. Выяўлена і ізалявана больш за 30,5 тысяч кантактных асоб як патэнцыйных крыніц распаўсюджвання інфекцыі. За паловай з іх медыцынскае назіранне ўжо завершана.

Усе пнеўманіі расцэньваюць як каранавірусные. «Улічваючы асаблівасці эпідэміялагічнага працэсу — да 85% бессімптомных і лёгкіх формаў - мы паставілі задачу максімальнага выяўлення ў выпадкаў папуляцыі. Таму пачалі ўкараненне экспрэс-тэстаў. Мы чакаем пастаўку каля 100 тысяч у бліжэйшыя дні, для выяўлення імунаглабулінаў і ацэнкі постінфекцыйнага імунітэту», — кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.

З падазрэннем на пнеўманію не патрэбны. Гродзенца пагналі з усіх медычных установаў

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life