Новости

Мінадукацыі: Атэстацыю плануем пры асабістай прысутнасці навучэнцаў

У Мінадукацыі лічаць, што студэнты і школьнікі павінны асабіста прысутнічаць на атэстацыі, піша t*t.by.

— Ёсць бягучая атэстацыя, то бок залікі, экзамены, ёсць выніковая атэстацыя. Па-першае, атэстацыя, для таго каб мы гаварылі аб якасці адукацыі, гэта вызначана і ў кодэксе, павінна праводзіцца з асабістым удзелам навучэнца. Асабісты ўдзел — гэта дэманстрацыя асабістых ведаў, — заявіў на СТБ начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

На яго думку, удзелу ў аддаленым фармаце, калі на камеры бачны твар студэнта і можна з дапамогай сродкаў біяметрыі вызначыць, што гэта ён, недастаткова.

У ведамстве разглядаюць варыянты складання графікаў экзаменаў так, каб студэнты прыходзілі ў розны час, плануецца выкарыстанне вялікіх аўдыторый.

Для школьнікаў падыход будзе падобным: — Калі дзеці не ходзяць на заняткі, на атэстацыю ўсё ж такі яны павінны прыйсці.

21 красавіка намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай заявіў, што школьнікаў могуць атэставаць па выніках адзнак, якія яны атрымалі ў трох чвэрцях.

Учителя: «Приказали, чтобы после выходных все дети вернулись в школы». Как аттестуют тех, кто остается дома

25 красавіка настаўнікі напісалі адкрыты ліст міністру адукацыі, дзе просяць перагледзець падыход да атэстацыі па выніках чацвёртай чвэрці для вучняў, якія вучацца дома. На іх думку, вучобу дзяцей рэальна ацаніць, выставіць адзнаку за чацвёртую чвэрць і ўлічваць яе пры гадавой атэстацыі. У Мінадукацыі адказалі, што «канкрэтныя меры па арганізацыі навучальнага працэсу праводзяцца ў рэчышчы раней выпрацаваных, адобраных і агучаных прэзідэнтам рашэнняў». Рашэнне па атэстацыі плануюць прыняць пасля 4 траўня.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024