Новости

Аналітыкі: пандэмія каранавіруса ў Беларусі скончыцца ў ліпені

Пандэмія каранавіруса ў Беларусі завершыцца 17 ліпеня. Паводле разлікаў, да 23 траўня выявяць 97% заражаных, а 2 чэрвеня — 99. У свеце ж апошні выпадак выявяць 1 снежня.

Такі прагноз апублікаваў Сінгапурскі універсітэт тэхналогіі і дызайну (SUTD). Гэта даследаванні спецыялістаў лабараторыі інавацый, заснаваных на дадзеных (Data-Driven Innovation Lab). Сайт абнаўляецца штодня з улікам апошніх дадзеных.

17 ліпеня ў Беларусі - гэта дата па стане на 27 красавіка. 26 красавіка аналітыкі казалі, што пандэмія скончыцца 7 ліпеня, яшчэ раней — 14 жніўня. Таксама аналітыкі сцвярджаюць, што ў Расіі пандэмія завершыцца 7 жніўня, Польшчы — 29 жніўня, Літве — 2 ліпеня, Латвіі - 17 чэрвеня, Украіне — 2 ліпеня.

Як гэта працуе?

Мадэль SIR (ўразлівыя-інфікаваныя-выздаравелыя) рэгрэсуе з дадзенымі з розных краін, каб ацаніць крывыя жыццёвага цыкла пандэміі і прадказаць, калі пандэмія можа скончыцца ў адпаведных краінах і свеце.

Але гэта не дакладна

Стваральнікі звяртаюць увагу, што дадзеныя прызначаныя выключна для адукацыйных і даследчых мэтаў і могуць утрымліваць памылкі.

— Чытачы павінны ставіцца да любых прадказанням з асцярогай. Празмерны аптымізм, заснаваны на некаторых прадказаных тэрмінах заканчэння, небяспечны, таму што ён можа аслабіць нашу дысцыпліну і кантроль і прывесці да адваротнага развіцця віруса і інфекцыі, і яго варта пазбягаць, — пішуць яны.

Што дапаможа стрымаць пандэмію ў Беларусі

Стрымаць распаўсюджванне віруса дапамогуць перанос масавых мерапрыемстваў, рэжым самаізаляцыі і памяшчэнне на каранцін усіх, хто кантактаваў з пацыентамі з каранавірусам. А таксама ўкараненне дыстанцыйнай працы, навучання і прыпыненне працы прадпрыемстваў, якія не аказваюць асноўных паслуг. Раней такія рэкамендацыі беларускім уладам дала Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя, якая прыбыла, каб дапамагчы Міністэрству аховы здароўя падрыхтаваць краіну да барацьбы з COVID-19.

У суседзяў справы лепей

Па паказчыку колькасці заражаных на 1 млн жыхароў наша краіна займае першае месца сярод сумежных дзяржаў. Лічбы на 26 красавіка:

— Беларусь: 1 019 выпадкаў на мільён, памерлі 67 чалавек,
- Літва: 511 выпадкаў на мільён, памёр 41 чалавек,
— Расія: 467 выпадкаў на мільён, памерлі 615 чалавек,
— Латвія: 421 выпадкаў на мільён, памерлі 12 чалавек.
— Польшча: 288 выпадкаў на мільён, памерлі 499 чалавек,
— Украіна: 194 выпадкі на мільён, памёр 201 чалавек.

Худшие показатели в регионе. Как коронавирус распространяется в Беларуси и соседних странах

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024