У Гродне на адным з прадпрыемстваў асвойваюць новы станок па вытворчасці медыцынскіх масак. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, але неўзабаве прадукцыйнасць павялічаць удвая, каб забяспечыць усіх, паведамляе ont.by.

Беларускія ўлады звярнуўся да Кітаю. Галоўная мэта — паставіць вытворчасць медыцынскіх масак на паток, задаволіць попыт насельніцтва, а таксама стварыць запас, каб пазбегнуць дэфіцыту. Па даручэнні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна фактычна праз тыдзень самалётам даставілі станок. Сёння прылада ўжо працуе на ўсю моц, друкуючы 30 тысяч масак за дзень.

Кітай і Беларусь аб’ядноўваюць намаганні для барацьбы з каранавірусам. Наша краіна пасля ўспышкі COVID-19 накіравала гуманітарную дапамогу КНР. Пекін таксама адправіў у Менск партыі медыцынскіх грузаў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне