Новости

Улады Гродна склалі спіс адрасоў заражаных COVID-19 для дэзінфекцыі. Карта распаўсюджвання віруса

Спіс адрасоў дамоў, у якіх жывуць носьбіты каранавіруса ў Гродне, склалі для гарадскога ЖКГ, распавёў Hrodna.Life старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Дакумент распаўсюдзіў адзін з папулярных Telegram-каналаў 4 траўня.

Дакумент — гэта адказ на запыт старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, падпісаны галоўным урачом Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ён датаваны 30 красавіка. У спісах больш за 250 адрасоў у Гродне, дзе былі выяўленыя пацверджаныя выпадкі Covid-19.

«Так, яны рэальныя, але я не ведаю з якой мэтай чалавек выклаў у інтэрнэт гэтыя спісы. Мы нічога не хаваем. У іх адлюстраваны адрасы, дзе пражываюць людзі раней інфікаваныя каранавірусам. Спісы былі перададзеныя ва УЖРЭП [Унітарныя жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы — рэд.] Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў з мэтай больш дбайнай дэзінфекцыі і апрацоўкі месцаў агульнага карыстання па дадзеных адрасах», — распавёў Hrodna.life Мечыслаў Гой.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024