Аддзяленне рэабілітацыі і далечвання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй адкрыта ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы.
Яно размешчана на базе санаторыя «Нёман-72» і разлічана на сто ложкаў, паведаміў «ГП» Сяргей Лазарэвіч, галоўны ўрач універсітэцкай клінікі.
Аддзяленне створана ў адпаведнасці з загадам Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. У аддзяленні арганізуюць медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў пасля перанесенай інфекцыі ў стацыянарных умовах.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…