У першым квартале гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га зафіксаваны рост продажаў спіртных напояў. Пра гэта паведамляе Сяргей Ігумнаў, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка, доктар псіхіятр-нарколаг вышэйшай катэгорыі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

— На мой погляд, гэта можна растлумачыць павышаным узроўнем трывожнасці насельніцтва з-за пандэміі каранавіруса. Маштабнасць праблемы, навізна небяспекі і яе недастатковая падкантрольнасць — усе гэтыя фактары адбіліся на тым, што грамадзяне, у тым ліку тыя, якія ў звычайным стане ўжываюць алкаголю мала, сталі шукаць у ім суцяшэнне, — кажа Сяргей Ігумнаў.

Паводле слоў спецыяліста, у нашай культуры спіртныя напоі традыцыйна разглядаюцца як стрэс-пратэктары.

— Аднак спробы здымаць стрэсы такім чынам могуць прыводзіць да алкагольных зрываў, — падкрэсліў Ігумнаў. — А ў людзей, якія знаходзяцца ў дэпрэсіі, спіртное ўзмацняе хваравіты стан і зніжае антысуіцыдальны бар’ер.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне