Праз пандэмію каранавірусу краіны — суседзі Беларусі чарговым разам працягнулі закрыцьцё межаў, піша С**бода.

  • Украіна не ўпускае іншаземцаў як мінімум да 22 траўня. Такую забарону ўвялі 17 сакавіка і ўжо двойчы працягвалі.
  • Мяжа зь Літвой закрытая да 31 траўня. Пускаць іншаземцаў туды перасталі 16 сакавіка.
  • Латвія закрыла мяжу таксама 16 сакавіка, пакуль забарона дзейнічае да 9 чэрвеня.
  • Польшча, якая забараніла ўезд іншаземцаў раней за іншых (15 сакавіка), працягнула забарону да 12 чэрвеня.
  • Расейская мяжа закрытая да паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі.

Эўракамісія раіла краінам Шэнгенскай зоны (Латвія, Літва і Польшча ў яе ўваходзяць) не адкрываць межы да 15 чэрвеня.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне